Глыбочанские школьники с удовольствием посещают занятия в филиале Ушачской детской школы искусств. 21.by

Глыбочанские школьники с удовольствием посещают занятия в филиале Ушачской детской школы искусств

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Музычная школа ў аграгарадку Глыбачка існавала яшчэ ў савецкія часы. І аграгарадка не было, а культурнае жыццё ў самай вялікай на той час вёсцы раёна біла ключом. У “музыкалкі” было сваё памяшканне, дзеці вучыліся ігры на розных музычных інструментах, выбар якіх з-за недахопу кадраў паступова скарачаўся. І вось з 2012 года гэта філіял Ушацкай школы мастацтваў, а з Дома культуры, дзе ён размешчаны, штодня раздаюцца гукі піяніна, балалайкі і гітары. Іграць на апошніх двух інструментах пачалі вучыць з верасня мінулага года.Глыбочанские школьники с удовольствием посещают занятия в филиале Ушачской детской школы искусств

Заглядваю ў клас старшага выкладчыка Вольгі Валер’еўны Смаргун. На ўроку музычнай літаратуры адразу тры вучаніцы старанна запісваюць у сшытак тэарэтычныя паняцці. Сумнавата? Мабыць. Таму ў арсенале выкладчыцы дастаткова цікавых размінак. Праз некалькі хвілін дзяўчаты ўжо прыдумвалі словы, у складзе якіх ёсць назвы нот: “лягушка, фасоль, мишка”. Сцішыўшыся, слухаюць старэйшыя, як Бетховен запісваў ноты сваіх твораў, поўнасцю страціўшы зрок. Павучальная гутарка працягваецца і падчас прагулкі да школьнай сталовай – Вольга Валер’еўна забірае дзяцей з падоўжанага дня і абавязкова адводзіць іх на другі абед, бо ў Глыбачанскай сярэдняй школе, як і музычнай, дзеці не толькі з аграгарадка. Даша Краснова, напрыклад, з Вяркуд, Мілана Барадулька – з Дубраўкі.

Усяго ж у філіяле зараз навучаецца 23 вучні, з іх 10 – першакласнікі, тыя, хто прыйшоў да маладога спецыяліста Івана Мікалаевіча Мяцеліцы.

– Набор праводзілі самі, прыйшлі з маёй аднакурсніцай, дамрысткай, у Глыбачанскую школу, ігралі ўрыўкі твораў, каб паказаць, на што здольны інструмент і зацікавіць… І дзеці надалі перавагу балалайцы, – не без гонару зазначае малады выкладчык, які аказаўся загружаны больш чым на паўтары стаўкі.

Былы выпускнік Наваполацкага вучылішча і жыхар гэтага горада цалкам задаволены сваім першым працоўным месцам. Дастойны заробак, здымае добрае жыллё. Ну а вёску ён заўсёды любіў, таму зусім не хоча зноў у горад і з усмешкай зазначае: “Не кожнаму з маіх аднакурснікаў пашчасціла як мне”.Глыбочанские школьники с удовольствием посещают занятия в филиале Ушачской детской школы искусств

Калі паўстаюць якія пытанні ў выкладанні, ён раіцца як з Вольгай Валер’еўнай, так і са сваім куратарам са школы мастацтваў Г.П.Савіцкім, ды і дырэктар С.В.Парашкін цікавіцца справамі маладога спецыяліста. Іван адчувае ўласную запатрабаванасць. Вось і клубныя работнікі прасілі дапамагчы, праўда, тады вымушаны быў адмовіць, не паспяваў. Яго дзень распісаны па хвілінах. Раніцай адзін урок праводзіць, пасля абеду і да позняга – у школе. У першай палове дня займаецца самаадукацыяй, вучыцца іграць на электрагітары, многа чытае, асабліва любіць беларускіх паэтаў, у прыватнасці Рыгора Барадуліна. Да вёскі ў Івана наогул пяшчотныя адносіны, прыгадвае бабуліны Чарневічы на Глыбоччыне, дзе ў дзяцінстве праводзіў усё лета. І самае галоўнае, перакананы, што менавіта ў дзяцей з глыбінкі найлепшы патэнцыял, вышэй, чым у гарадскіх.

Гітара, што так запатрабавана ў моладзі, ідзе дадатковым прадметам, ён жа на ёй вучыўся іграць самастойна, у свой час інструмент быў і ў дзядулі, і ў бацькі. Ды і ў многіх глыбачанскіх дзяцей ёсць, купіць таксама не праблема, каштуе, дарэчы, намнога танней, чым балалайка. Аднак не ў цане справа, калі дзеці з ахвотай займаюцца, то бацькі не шкадуюць грошы.

Нагрузка ў старшага выкладчыка таксама максімальная. У трынаццаці вучняў яна вядзе спецыяльнасць, і ва ўсіх сальфеджыо, музычную літаратуру, а таксама хор, хоць заняткі гэты маюць азнаямленчы характар. “У нас не такі выбар вучняў, таму і да ўзорнага хору Ж.В.Савіцкай, у якой займалася сама, нам далёка, прадмет хутчэй для агульнага развіцця, – кажа В.В.Смаргун. – Я ведаю ўсіх бацькоў, мне ўсё падабаецца, нягледзячы на тое, што толькі па выхадных бываю дома ва Ушачах. З дачкой жывём у свекрыві, малая і ў сад тут ходзіць, таму ніколі не збіралася нешта мяняць. У нас усё як і ў школе мастацтваў – экзамены і паказальныя канцэрты. З імі выступаем і ў школе, і ў клубе, і падчас летняга лагера. Галоўнае, таксама многа здольных дзяцей”.

Вольга Валер’еўна трапіла ў Глыбачку таксама па размеркаванні і працуе тут ужо больш 20 гадоў. Таму можна сцвярджаць, што ад яе персанальнага ўмення залежаў узровень падрыхтоўкі вучняў. А заканчэнне Сашай Лях і Марынай Мудрак школы з адзнакай, як і паступленне Марыны Хахловай, Ганны Выдрынай у музычны каледж (гэта толькі з апошніх яе выпускнікоў) сведчыць аб тым, што выкладанне ў філіяле нічым не горш за школу мастацтваў ва Ушачах.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычная школа ў аграгарадку Глыбачка існавала яшчэ ў савецкія часы. І аграгарадка не было, а культурнае жыццё ў самай вялікай на той час вёсцы раёна біла ключом. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика