Як Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы? Вялікі рэпартаж
21.02.2020 21:32
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў. Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы,...
|
|