Сімвалічны звон Памяці аб’ яднаў святыні Воранаўшчыны (Будзе дапоўнена). 21.by

Сімвалічны звон Памяці аб’ яднаў святыні Воранаўшчыны (Будзе дапоўнена)

23.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1

23 лютага ў Беларусі распачаўся шырокамаштабны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, які рэалізоўваецца ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень ва ўсіх храмах Гродзенскай вобласці ў 12 гадзін адбылося гучанне званоў — звон Памяці.


Screenshot_2 (2)

У Воранава ў гэты час каталіцкія вернікі спяшаліся на нядзельнае набажэнства ў   санктуарый Божай Міласэрнасці. Многіх, канешне, здзівіла гучанне званоў, якое звычайна суправаджае развітанне з памерлымі, правядзенне працэсій ці апавяшчае аб пачатку імшы ў вялікія рэлігійныя святы.


Screenshot_2

Вы чуеце звон. Сёння ён гучыць у памяць аб загінуўшых воінах Другой сусветнай вайны ва ўсіх святынях Беларусі, — патлумачыў парафіянам на пачатку імшы ксёндз Анджэй Вітэк. — Давайце разам памолімся за тых, хто ахвяраваў сваім жыццём.


Screenshot_2 (3)

За абаронцаў нашай Айчыны адбылася агульная малітва.


IMG_0871

Сімвалічным звонам і малітвай на літургіі паміналі сёння змагароў за мір і бязвінна загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ў царкве Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г.п. Воранава.


IMG_0868

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара, Галіны ШЛЕМПА і Сяргея ГРЫЧЫКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 лютага ў Беларусі распачаўся шырокамаштабны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, які рэалізоўваецца ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика