Хлопец у краме залез у акварыум з рыбай, калі дзяўчына адмовіла яму
24.02.2020 14:24
—
Разное
|
Хлопец у акварыуме з жывой рыбай у краме / Прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама 21 лютага ў адой з гомельскіх крамаў малады чалавек залез у акварыум з жывой рыбай, нешта падняў са дна і сышоў. Здарэнне адбылося ў краме па вуліцы Мазурава, Кіраўніцтва крамы звярнулася з заявай у міліцыю з просьбай знайсці прыцягнуць хлопца да адказнасці. А 24 лютага ён сам прыйшоў у міліцыю. Высветлілася, што 23-гадовы малады чалавек жыве ў Брагінскім раёне. Ён распавёў, што ў той дзень зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне. Аднак тая прапанову не прыняла і выкінула залаты пярсцёнак у акварыум. Хлопец папрасіў прадаўца прынесці сачок, каб дастаць пярсцёнак. Але потым вырашыў не чакаць дапамогі і палез у ваду. Калі ён знайшоў упрыгожанне на дне, то вылез і сышоў з крамы разам з дзяўчынай, якая здымала яго ўчынак на відэа. На хлопца склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Яго аштрафавалі на 2 базавыя велічынм — 54 рублі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопец у акварыуме з жывой рыбай у краме / Прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама 21 лютага ў адой з гомельскіх крамаў малады чалавек залез у акварыум з жывой... |
|