У БНТУ падчас працы памёр выкладчык — яму было 55 гадоў. 21.by

У БНТУ падчас працы памёр выкладчык — яму было 55 гадоў

25.02.2020 18:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Павел Петрусенка 

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Мінску памёр старэйшы выкладчык Павел Петрусенка. Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар БНТУ Віталь Гмырак:

“Стала дрэнна каля 12:30 на прыладабудаўнічым факультэце. Адразу выклікалі “хуткую”, прымаліся захады, але, на жаль, выратаваць не атрымалася — інфаркт”. 

Ва ўстанове ўдакладнілі, што ў выкладчыка ў той момант не было заняткаў.

Петрусенку было 55 год. На кафедры стандартызацыі, метралогіі і інфармацыйных сістэм ён працаваў з 1990 года. 

У прэс-службе дадалі, што кіраўніцтва БНТУ прыносіць спачуванні родным і блізкім памерлага. Еўрарадыё далучаецца да спачуванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павел Петрусенка  У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Мінску памёр старэйшы выкладчык Павел Петрусенка. Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика