Вершы кобрынскіх паэтаў пачулі ва ўсёй краіне. 21.by

Вершы кобрынскіх паэтаў пачулі ва ўсёй краіне

26.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


9 лютага  члены народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры наведалі сталіцу, каб прыняць удзел у прамым эфіры перадачы “Настрой”, якая транслюецца на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё – найбуйнешым радыёканале Беларусі. Якім чынам паэты з глыбінкі трапілі ў папулярную радыёпраграму, расказала журналіст Таццяна Гулейка, якая і вітала нашых землякоў у Мінску па вуліцы Чырвонай, 4.

– Вельмі люблю творчых, таленавітых людзей, – адзначыла Таццяна перад эфірам. – Менавіта так ахарактарызаваў удзельнікаў “Белага бусла” аўтар шматлікіх зборнікаў песень і паэзіі Канстанцін Цыбульскі, які неаднаразова прымаў удзел у нашых перадачах.

Журналіст заўсёды знаходзіцца ў пошуку ўнікальных людзей, з гэтай мэтай яна актыўна ўдзельнічае ў складзе журы прэстыжных конкурсаў, што прыслухалася да парады паважанага ў літаратурных і музычных колах чалавека.

“Усё выпадковае невыпадкова”, – разважыла Таццяна і запрасіла “буслянят” у Мінск, патэлефанаваўшы  Галіне Балахоўскай – новаму кіраўніку народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел”.

З выбарам герояў для перадачы Таццяна Гулейка не памылілася. Напэўна, 20-гадовы вопыт – а пачынала журналіст з маладзёжных і сацыяльных праектаў – дапамог разглядзець у кобрынскіх паэтах цікавых суразмоўнікаў для слухацкай аўдыторыі 1-га Нацыянальнага канала Беларускага радыё.  

Хваляванне, якое ахапіла “буслянят” – Наталлю Цярэнцьеву, Наталлю Сацуту, Людмілу Ярмалюк, Валянціну Клачковіч, Галіну Балахоўскую – дзякуючы журналісцкаму майстэрству Таццяны Гулейка прайшло з першых хвілін. Праз пытанні вядучага яны расказалі пра сваё літаратурнае аб’яднанне – пра тое, як у 2005 годзе аматар паэзіі Васіль Паўзун аб’яднаў вакол сябе такіх жа апантаных людзей, як пазней эстафетную палачку падхапіла Людміла Лазюк і  больш за 10 гадоў кіравала аб’яднаннем, – дарэчы, пры ёй у 2014 годзе яно атрымала званне “народнага”. Зараз літаратурная суполка налічвае больш за 30 удзельнікаў.

Пра што пішуць кобрынскія аўтары? Тэматыка іх вершаў даволі шырокая – Радзіма, родная мова, каханне… Пра адвечныя каштоўнасці яны гавораць трапным красамоўным словам, здольным кранаць за жывое людскія сэрцы. Творы вызначаюцца і жанравай разнастайнасцю. Так, гумарэскі з вуснаў Наталлі Сацуты, напэўна, развесялілі не толькі стваральнікаў радыёперадачы, але і пастаянных слухачоў Беларускага радыё. Дапамагалі ствараць “Настрой” і творы Мікалая Крывагуза, які хоць і не прыехаў у Мінск, але перадаў свае песні праз калег па пяру.   

Як падкрэсліла Галіна Балахоўская, у творчай суполцы “буслянят” шмат таленавітых людзей, якія актыўна працуюць на літаратурнай ніве, выдаюць калектыўныя і аўтарскія зборнікі, каб паказаць чытачу тое, што бачаць самі, – які ж прыгожы гэты свет!

Людміла ДУБІНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вершы кобрынскіх паэтаў пачулі ва ўсёй краіне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика