Былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста » №11 аг. Васюкі Андрэй Васюк прымаў віншаванні з нагоды свайго юбілею. 21.by

Былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста » №11 аг. Васюкі Андрэй Васюк прымаў віншаванні з нагоды свайго юбілею

27.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8644 (Копировать)

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях з вялікай увагай адносяцца да сваіх калег, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. 20 лютага ў былога работніка РАНС, вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11, старшыны ўнутранай службы Андрэя Мечыслававіча Васюка быў юбілейны дзень нараджэння. З гэтай нагоды начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіч, асабовы склад і былыя калегі ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі ветэрана ўнутранай службы з 50-годдзем.

Андрэй Васюк адразу пасля школы працаваў вадзіцелем у калгасе “Шлях Леніна”. Адслужыўшы ў арміі, зноў вярнуўся ў родныя мясціны. У 1995 годзе на пост ваенізаванай пажарнай службы ў вёсцы Васюкі патрэбен быў вадзіцель аўтацыстрэны. З таго часу і да выхаду на заслужаны адпачынак Андрэй Васюк адпрацаваў менавіта там. За гады працы заслужыў павагу ў кіраўніцтва аддзела і аўтарытэт сярод калег. Выйшаў на пенсію ў званні старшыны ўнутранай службы.IMG_8646 (Копировать)

Андрэй Мечыслававіч Федуковіч уручыў юбіляру Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага РАНС і грашовую прэмію. А яшчэ сказаў, што дзякуючы такім работнікам як Андрэй Васюк, у свой час шаркаўшчынскія выратавальнікі дасягнулі значных вышынь у майстэртсве і прафесіяналізме, на якія цяпер трэба раўняцца маладому пакаленню вогнеборцаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика