Занимательно о безопасности рассказали юным жителям агрогородка Ильюшино сотрудники ГАИ. 21.by

Занимательно о безопасности рассказали юным жителям агрогородка Ильюшино сотрудники ГАИ

28.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Небывалае ажыўленне панавала ў чацвер у Ільюшынскім яслях-садзе. У рамках Адзінага дня бяспекі ў госці да выхаванцаў завіталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі. У займальнай форме хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі аб правілах паводзін на дарозе, пазнаёмілі з асаблівасцямі службовай дзейнасці.

Трэба было бачыць, з якім азартам прымяралі малышы экіпіроўку, “разбіраліся” ў рабоце спецсродкаў і ўзбраення, што прымяняюцца інспектарамі ДПС пры наглядзе за дарожным рухам, выконвалі ролю рэгуліроўшчыка на імправізаваным участку дарогі, з важным выглядам афармлялі ўмоўную аварыю. Даспадобы прыйшлося хлопчыкам і дзяўчынкам знаёмства з аўтамабілем ушацкіх праваахоўнікаў, самыя цікаўныя мелі магчымасць сесці за руль, пратэсціраваць работу пробліскавых маячкоў. Супрацоўнікі ДАІ яшчэ раз нагадалі аб тым, што праезная частка – гэта зона павышанай небяспекі, даступна разабралі розныя дарожныя сітуацыі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Небывалае ажыўленне панавала ў чацвер у Ільюшынскім яслях-садзе. У рамках Адзінага дня бяспекі ў госці да выхаванцаў завіталі супрацоўнікі аддзялення ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика