Свята рамеснікаў “Казюкі” распачынаецца ў Гродне
01.03.2020
—
Разное
|
Свята рамеснікаў у гонар Святога Казіміра насамрэч адзначаецца 4 сакавіка. Раней менавіта з гэтага дня распачынаўся актыўны сезон рамеснай таргоўлі. Апошнія гады, каб як мага больш ахвочых маглі трапіць на кірмаш, у Гродне ён ладзіцца ў выхадны дзень. Да таго ж менавіта ў суботу і нядзелю горад наведвае асабліва шмат турыстаў, якім таксама цікава наша свята. Завітаць на кірмаш, падзівіцца майстэрству рамеснікаў ды набыць нешта сабе альбо ў падарунак запрашаюць Па традыцыі пакупнікоў плануюць пачаставаць адметным напоем “Казюкоўкай”, польскімі пончыкамі і гарбатай з зёлак. Таксама госці стануць сведкамі традыцыйнага абраду прымання ў гільдыю рамеснікаў маладога майстра. Яго вырабы ацэняць знатныя майстры горада. Атрымае пачынальнік лыжкай па руцэ, што значыць “прыняты”, ці па лбе, пабачым на свяце. – Таксама ў гэтым годзе ўпершыню пакажам абрад, які быў распаўсюджаны ў нашых продкаў. Гэта “брама поспеху”. Кажуць, калі прайсці праз адметныя вароты, шанцаваць у справах і таргоўлі будзе ўвесь год, – распавёў памочнік рэжысёра свята Ігар Нікулін. – “Вернецца” ў Гродна Святы Казімір, каб павіншаваць рамеснікаў і гасцей са святам. Добры настрой і самабытную атмасферу “Казюкоў” будуць ствараць народныя калектывы Гродна і Польшчы. Кірмаш пачне працаваць з 10 гадзін, урачыстае адкрыццё запланавана на 12.00. І увага: “Казюкі” пройдуць на новым месцы – на плошчы Леніна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята рамеснікаў у гонар Святога Казіміра насамрэч адзначаецца 4 сакавіка. Раней менавіта з гэтага дня распачынаўся актыўны сезон рамеснай таргоўлі. Апошнія... |
|