У мінскім аэрапорце затрымалі замежніка з фальшывым пашпартам, купленым за $1100
02.03.2020 17:38
—
Разное
|
![]() gpk.gov.by У Нацыяальным аэрапорце "Мінск" памежнікі затрымалі замежніка, які спрабаваў трапіць на самалёт з падробленым пашпартам. Таксама высветлілася, што ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку, Здарэнне адбылося 28 лютага. 29-гадовы грамадзянін Манголіі афармляўся на рэйс Мінск-Кіеў. Памежнікі звярнулі ўвагу, што ў пашпарце ёсць прыкметы частковай падробкі. Праверка выявіла, што ў дакуменце цалкам замененая старонка са звесткамі пра ўладальніка. Замежнік прызнаўся, што пашпарт быў падроблены. Ён заявіў, што яму 26 гадоў, а не 29, як напісана ў пашпарце. Дакумент ён купіў за 1100 долараў з дапамогай знаёмых. Замежніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў знаходжання і спробу незаконнага перасячэння мяжы, а таксама крымінальная — да двух гадоў абмежавання волі за выкарыстанне падробленага дакумента. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by У Нацыяальным аэрапорце "Мінск" памежнікі затрымалі замежніка, які спрабаваў трапіць на самалёт з падробленым пашпартам. Таксама высветлілася, што ён... |
|