Канец тыдня ў Беларусі будзе з дажджамі
05.03.2020 13:24
—
Разное
|
БЕЛТА У пятніцу, 6 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Уначы і зранку па ўсходзе краіны прыгназуюцца ападкі — дождж, мокры снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па крайнім усходзе пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Уначы і зранку месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні ўмераны. Уначы будзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца 4-6 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 5-11 са знакам "плюс". 7 сакавіка воблачнае надвор'е захаваецца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць +1...+8, удзень будзе 7-14 цяпла. 8 сакавіка будзе пераважна воблачна. Часам прагназуюцца дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Уначы прагназуецца 2-7 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +5...+12. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У пятніцу, 6 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку па ўсходзе краіны прыгназуюцца ападкі...
|
|