У Вілейскім раёне пасажыр BMW ударыў ДАІшніка і атрымаў кулю ў нагу
09.03.2020 19:12
—
Разное
|
БЕЛТА У Вілейскім раёне супрацоўнікам ДАІ давялося выкарыстаць агнястрэльную зброю, каб супакоіць пасажыра BMW, які нападаў на іх. Канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля таго, як ўвечары 8 сакавіка ў міліцыю паведамілі, што ў Іллі ў кювет з'ехаў аўтамабіль — было падазрэнне, што кіроўца нецвярозы. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі машыну каля парку, пачалося разбіральніцтва. Аднак адзін з пасажыраў стаў перашкаджаць праваахоўнікам — наносіў удары рукамі па аўтамабілі, абражаў ДАІшнікаў, а пасля ўдарыў аднаго з іх кулаком у твар. Прэс-служба МУС На месца здарэння выклікалі хуткую. Медыкі аказалі першую дапамогу параненаму і адвезлі яго ў бальніцу. Там мужчына знаходзіцца пад вартай. Вядома, што ўтрыманне алкаголя ў яго складала 1,48 праміле. Крымінальная справа яшчэ не распачатая. Высветлілася, што раней мужчыну судзілі за крадзяжы, яго неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за парушэнне правіл дарожнага руху. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У Вілейскім раёне супрацоўнікам ДАІ давялося выкарыстаць агнястрэльную зброю, каб супакоіць пасажыра BMW, які нападаў на іх. Канфліктная сітуацыя ўзнікла...
|
|