Хто з герояў Вялікай Айчыннай вайны для вас СІМВАЛ ПЕРАМОГІ?. 21.by

Хто з герояў Вялікай Айчыннай вайны для вас СІМВАЛ ПЕРАМОГІ?

12.03.2020 14:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КУЛЕШ, дырэктар раённага краязнаўчага музея:

– Сімвал Перамогі? Вы ж разумееце, што гэта найперш ветэраны, якіх становіцца ўсё менш і менш. Што ж паробіш, узрост. Але як было прыемна назіраць за імі на святах 9 Мая, Дзень Незалежнасці. Старэнькія, але такія прыгожыя, з гонарам нясуць свае ўзнагароды, бо яны заслужаныя, выпакутаваныя. Мы ж ведаем, што ім давялося перажыць-перацярпець. Кажу пра гэта не толькі як кіраўнік музея, але і як унучка франтавіка. Мой дзед Піліп Емяльянавіч Лагвіновіч прайшоў праз усю Еўропу, быў моцна паранены, але выжыў. Узнагароджаны ордэнам Славы. Калі я была маладзейшая, то помню, як ён пры жыцці збіраў нас усіх у Дзень Перамогі. Усю радню. А бабуля не дазваляла ў гэты дзень нічога рабіць, як на рэлігіёзныя святы, маўляў, гэта такі ж святы дзень, які падараваў нам далейшае жыццё.

Яшчэ адным сімвалам Перамогі назаву гваздзікі. Калі бачу гэтыя кветкі, на вочы наварочваюцца слёзы. І ці трэба некаму тлумачыць, нават маладым людзям, чаму?

Анатоль КРЭЙДЗІЧ.

(Visited 5 times, 5 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Сімвал Перамогі? Вы ж разумееце, што гэта найперш ветэраны, якіх становіцца ўсё менш і менш. Што ж паробіш, узрост.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика