Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах. 21.by

Гражданином, Человеком года быть почетно. Церемония награждения прошла в Миорах

17.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў раённым Доме культуры ўшанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Міёршчыны». Дзевяць найлепшых працаўнікоў важных сфер дзейнасці раёна атрымалі заслужаныя дыпломы па выніках работы за мінулы год. Урачысты сход – знакавая падзея і для маладога пакалення. Сярод паважаных людзей на вачах шматлікай публікі яго прадстаўнікам уручылі галоўны дакумент – пашпарт. Новым грамадзянам давядзецца пераймаць пачэсную эстафету і стараннай працай, розумам, талентам папаўняць кагорту заслужаных людзей роднага краю.

На адкрыцці ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба падкрэсліў: на Міёршчыне важныя задачы вырашаюцца дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і адказнасці яе жыхароў. Разам увасабляем праекты, накіраваныя на павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі. Інавацыйны накірунак сацыяльна-эканамічнага развіцця цяпер – будаўніцтва металапракатнага завода.


  Сялянская мудрасць, гаспадарлівасць, высокая адказнасць аграрыяў спрыяюць развіццю сельгасвытворчасці. Плёнам пашырэння і ўмацавання малога і сярэдняга бізнесу сталі створаныя дадатковыя рабочыя месцы. Райцэнтр упрыгожваюць новыя гандлёвыя аб'екты. Актыўна забудоўваецца жылы комплекс. Дзякуючы ініцыятыўным і нераўнадушным жыхарам прыгажэюць вуліцы гарадоў і вёсак, што асабліва значна ў Год малой радзімы. Паслядоўна развіваецца сацыяльная сфера. Нашы спартсмены, вучні перамагаюць у спаборніцтвах і алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Незабыўныя выступленні творчых калектываў. Вырабы майстроў-умельцаў карыстаюцца поспехам і на замежных фестывальных пляцоўках. Актыўная музейная дзейнасць, захаваныя прыродныя багацці павышаюць турыстычную прывабнасць. Шануем і памятаем гераічнае мінулае нашых дзядоў, прадзедаў, даглядаем абеліскі і воінскія пахаванні, атуляем увагай ветэранаў. З такім духоўным багажом набліжаемся да 75-годдзя Вялікай Перамогі.


Намеснік старшыні райвыканкама падзякаваў усім за плён у справах і адданасць роднай зямлі. Агульная задача – павышаць прэстыж сваіх прафесій, што залежыць ад дзейнасці кожнага на сваім рабочым месцы.


Менавіта так працуюць лаўрэаты пачэснага звання «Чалавек года Міёршчыны». Добрыя словы, кветкі, стужкі перадавікоў, дыпломы – усё гэта прыемны дадатак да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання. На сцэне віталі Віктара Сташкевіча. Больш за 30 гадоў ён заняты ў сельскай гаспадарцы. На перадавой быў на пасадзе старшыні ААТ «Туркова». Найлепшых вынікаў дасягае трактарыстам-машыністам. Летась выканаў 2 693 умоўныя эталонныя гектары і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве.


 Валянціна Апалька з 2007 года клапоціцца пра цялят у ААТ «Любінова». Гадаванцы здаровыя, дагледжаныя і сытыя. Таму іх гаспадыня ў лідарах на раённых спаборніцтвах сярод работнікаў жывёлагадоўлі на дарошчванні буйной рагатай жывёлы. Летась забяспечыла сярэднясутачную прывагу ў 812 грамаў, валавая прывага склала 46,4 тоны.


Добры маркетолаг – на вагу золата. Камбікормаваму заводу пашанцавала. Вядучы спецыяліст па маркетынгу Валянціна Якімец – выдатны стратэг. Прафесійна і граматна выконвае даручаныя ёй абавязкі.


Сапраўдны вадзіцель-віртуоз ва УП ЖКГ Анатоль Станкевіч. На аўтапагрузчыку са спецыяльнымі грузазахоплівальнымі механізмамі і прыстасаваннямі яму падуладныя нават самыя няпростыя задачы. Летась з яго ўдзелам ліквідавалі сем міні-палігонаў у сельскай мясцовасці.


Ніна Сабітнюк з 2008 года загадвае гандлёвай установай «Гурман». Паліцы тут ніколі не пустуюць, пашыраецца асартымент тавараў. Для пакупнікоў Ніна Ігнатаўна найлепшы кансультант пры выбары пакупак.


 Творчы і нястомны ў сваёй дзейнасці дырэктар Дзісненскага гарадскога Цэнтра культуры Аляксей Астукевіч. Наладжаныя канцэрты і іншыя цікавыя мерапрыемствы па душы рознаўзроставаму гледачу. Карыстаюцца папулярнасцю сярод іх і шматлікія клубныя фарміраванні.


Сацыяльны работнік. Гэта прафесія стала справай жыцця Таццяны Шчарбіцкай. Для многіх нямоглых і адзінокіх пажылых на Язненшчыне яна – блізкі і самы дарагі чалавек, амаль што родная. Умее спачуваць, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу.
Заслужыць аўтарытэт і павагу ў насельніцтва старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі не надта проста. Віктару Гардукевічу за сем гадоў службы ў РАУС гэта ўдалося. Працуе сумленна, адказна, умее размаўляць з людзьмі, ніякіх іншых сакрэтаў поспеху не ведае.


Цэняць пацыенты маладога загадчыка Даўгінаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ганну Блажэвіч. Лякуе з 2016 года, сваю місію бачыць у тым, каб кожнаму дапамагчы, нават невылечна хвораму даць шанц на выздараўленне. Дабрыня і прафесіяналізм доктара маюць цудадзейную сілу.


Дасягненні дарослых – прыклад для пераймання юным. Ім трэба старацца ў вучобе цяпер, каб папоўніць пачэсны спіс заслужаных людзей Міёршчыны. А пакуль адказны этап – атрымалі галоўны дакумент – пашпарт. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава нагадала хлопцам і дзяўчатам, што быць сапраўднымі грамадзянамі Беларусі – значыць, мець адказнасць перад сваёй краінай. Дзе б ні быў, з годнасцю несці гэта званне, праслаўляючы справамі і ўчынкамі родны край.


 Пасля святочнай цырымоніі ўдалося бліжэй пазнаёміцца з Аляксандрай Васінай. Вучаніца 8 «А» класа СШ № 2 – выдатніца, яшчэ актывістка, прымае ўдзел у грамадскім жыцці школы.
– Атрымаць пашпарт напярэдадні Дня Канстытуцыі – адказна і пачэсна для мяне. Адразу усвядоміла, што стала дарослай, адказнай у многім за сябе, як самастойны чалавек. Дакумент значны. Урачыстасць абстаноўкі гэта падкрэсліла. Вельмі спадабаўся канцэрт ансамбля «Талака». Артысты з такой зашкальвальнай энергетыкай выклікалі сімпатыю з першых нотак. Хачу стаць такой жа яркай актрысай. Планую паступаць у тэатральны.


Вучань 8 «Б» класа СШ № 2 Ілья Радыёнаў захапляецца спортам. Марыць паступіць у інстытут МНС. Гаворыць, што яго прываблівае мужчынская работа ў экстрэмальных умовах, гатовы сам ісці на рызыку дзеля выратавання чалавека. Таму стараецца развіваць вынослівасць, вытрымку, уменне кантраляваць сябе ў любой сітуацыі. І ўсё ж хваляваўся, як уручалі пашпарт. Адчуў, што адбылося нешта вельмі важнае. Удзячны за аказаны гонар атрымаць гэты дакумент на такой значнай урачыстасці.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў раённым Доме культуры ўшанавалі лаўрэатаў звання «Чалавек года Міёршчыны». Дзевяць найлепшых працаўнікоў важных сфер дзейнасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика