Пасяўная кампанія набірае абароты. 21.by

Пасяўная кампанія набірае абароты

20.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Земляробы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” аднымі з першых на Кіраўшчыне распачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых. Учора мы пабывалі на рассветаўскіх палетках у раёне вёскі Цейкавічы. На веснавым полі шчыраваў адзін з вопытных механізатараў гаспадаркі Міхаіл Вербенка. Ён адзначыў, што да сяўбы прыступіў з выдатным настроем: надвор’е спрыяе, тэхніка да пасяўной кампаніі падрыхтавана  добра – толькі працуй!  На карысць гаспадаркі Міхаіл Васільевіч шчыруе 32 гады, і ўсе – механізатарам.

На “Джон Дзіры” Міхаіл Вербенка пачаў засяваць поле ў 7 гадзін раніцы. У другую – начную змену яго змяняе напарнік Аляксандр Гутараў – таксама выдатны механізатар, на якога раўняюцца іншыя.

Яравым ячменем на гэтым полі рассветаўцы плануюць засеяць 92 гектары.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Земляробы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” аднымі з першых на Кіраўшчыне распачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых. Учора мы пабывалі на рассветаўскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика