63 года дружит с «Асiповiцкiм краем» Клавдия Галковская
20.03.2020
—
Разное
|
“Люблю чытаць пра сваё”Тады, напрыканцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя, любы сродак масавай інфармацыі быў як глыток свежага паветра. Адкуль можна было даведацца пра навіны раёна, вобласці, свету? Безумоўна, з газет і часопісаў, бо нават тэлевізары ў людзей адсутнічалі, не гаворачы ўжо пра сусветную павуціну, у якой зараз маладое пакаленне, гаворачы вобразна, ледзь не жыве. Маладая сям’я Галкоўскіх выпісвала шмат перыёдыкі: гаспадар працаваў ветэрынарам, таму яго больш цікавілі спецыялізаваныя выданні, дзе і знаёміўся з апошнімі дасягненнямі ў гэтай вобласці; гаспадыню — педагагічныя, розныя часопісы для жанчын. Плюс у прыярытэце была “Звязда”, “Сельская газета”. І абавязкова — “раёнка”, якая і сёння застаецца носьбітам добрых навін і карыснай інфармацыі. Часта прачытанае абмяркоўвалася за кубкам чаю або кавы, — гаворыць Клаўдзія Мікалаеўна. — Гады ішлі. Мяняліся назва газеты, галоўныя рэдактары, журналісты. Няма ўжо даўно поруч мужа, у самой здароўе падводзіць, але стараюся пры любым самаадчуванні ўзяць у рукі любімую газету, без якой нават не ўяўляю жыцця. Як сельскі жыхар, у першую чаргу цікаўлюся матэрыяламі, што знаёмяць чытачоў з вынікамі працы вяскоўцаў, а таксама допісамі пра школу. Люблю жыццёвыя гісторыі пра няпростыя людскія лёсы. На апошняй старонцы можна бачыць, каго віншуюць, каму спачуваюць. Шкадую, што ўсё радзей сярод герояў газетных палос сустракаю знаёмыя твары. З нецярпеннем чакаю кожны новы выхад. Ведаю, многім не падабаецца, што ў газеце шмат рэкламы, але яна таксама патрэбна. А яшчэ з асалодай чытаю матэрыялы, якія ўтрымліваюць звесткі пра мінулыя часы нашага краю. Зараз хапае самых розных перыядычных выданняў, у тым ліку і для пенсіянераў. Ёсць і больш даступныя па цане газеты, але яны мне не падыходзяць — люблю чытаць пра сваё. Таму развітвацца з “раёнкай” не збіраюся. Ніна ВІКТОРЧЫК. n.viktorchik@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Люблю чытаць пра сваё” Тады, напрыканцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя, любы сродак масавай інфармацыі быў як глыток свежага паветра. Адкуль можна было даведацца...
|
|