Выключите свет и электроприборы! 28 марта присоединяйтесь к акции «Час земли»
25.03.2020
—
Разное
|
Вось ужо ў 14-ты раз у апошні суботні вечар сакавіка многія людзі ў розных краінах на адну гадзіну выключаць святло і электрапрыборы ў пакоях, каб засведчыць сваю неабыякавасць да экалагічных праблем. Акцыя “Гадзіна зямлі”, якую праводзіць Сусветны фонд дзікай прыроды, заўсёды знаходзіць падтрымку ў Беларусі. Сёлета яе тэма – “Кожны можа!”. Тысячы нашых суайчыннікаў штодня ўносяць свой уклад у ахову прыроды і зберажэнне яе рэсурсаў: напрыклад, у рамках акцыі “Уладкуем малую радзіму” прымаюць удзел у азеляненні населеных пунктаў, у складзе валанцёрскіх атрадаў прыбіраюць лясы і берагі вадаёмаў, нарыхтоўваюць другасную сыравіну, займаюцца іншымі справамі. Такім чынам, пры жаданні абсалютна кожны можа зрабіць унёсак у прыродаахоўную дзейнасць. Прынамсі, прасцей за ўсё ажыццявіць гэта ў бліжэйшую суботу, 28 сакавіка: дастаткова выключыць святло з 20.30 да 21.30. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо ў 14-ты раз у апошні суботні вечар сакавіка многія людзі ў розных краінах на адну гадзіну выключаць святло і электрапрыборы ў пакоях, каб засведчыць сваю... |
|