У Асіповіцкім раёне пасля здарэння на палігоне эвакуявалі вёску Паплавы
26.03.2020 12:48
—
Разное
|
![]() Падчас вучэнняў на палігоне пад Асіповічамі / @modmilby У Асіповіцкім раёне пасля здарэння на вайсковым палігоне эвакуявалі вёску Паплавы. Прыблізна паўсотні яе жыхароў часова размясцілі ў гасцініцы ў Асіповічах, svaboda.org. Як Еўрарадыё, у сераду з'явілася прэс-службы Мінабароны Беларусі. З яе вынікала, што 25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына. Двое вайскоўцаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі. Камісія Мінабароны высвятляла прычыны здарэння. У той жа дзень правялі эвакуацыю вяскоўцаў. Згаданае ўзгаранне машыны магло выклікаць выбух боепрыпасаў. Вядома, што ніхто з мясцовага насельніцтва не пацярпеў. Мяркуецца, што ў чацвер эвакуяваным дазволяць вярнуцца дахаты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас вучэнняў на палігоне пад Асіповічамі / @modmilby У Асіповіцкім раёне пасля здарэння на вайсковым палігоне эвакуявалі вёску Паплавы. Прыблізна паўсотні яе... |
|