Хвароба ідзе лёгка або бессімптомна. 21.by

Хвароба ідзе лёгка або бессімптомна

27.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хвароба ідзе лёгка або бессімптомна

Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкі або бессімптомны ход хваробы, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на гэты час ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў, — сказала Алена Богдан. — Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомны ход або абсалютна невыразнае клінічнае праяўленне рэспіраторнага характару».
Штодзень аналізуюцца запасы масак, засцерагальных касцюмаў, лекавых сродкаў. Прычым калі раней па лякарствах запас быў створаны на 3-4 месяцы, то на сёння па асноўных пазіцыях ён складае як мінімум 6 месяцаў.
«Сітуацыя з’яўляецца поўнасцю кантралюемай», — падкрэсліла намеснік міністра.
Таксама яна пракаменціравала інфармацыю агенцтва Bloomberg пра нібыта 22 выпадкі смерці ад каранавіруса ў Беларусі. «У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg», — адзначыла яна.
Амерыканскае агенцтва Bloomberg сёння раніцай выдала фэйк аб смяротных выпадках ад каранавіруса ў Беларусі. Праз пару гадзін агенцтва заўважыла сваю памылку, але замест абвяржэння інфармацыі проста паправіла яе ў тым жа матэрыяле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хвароба ідзе лёгка або бессімптомна Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкі або бессімптомны ход хваробы, заявіла намеснік
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика