НА ЧАРГОВЫМ СУБОТНІКУ Ў БОРКАХ. 21.by

НА ЧАРГОВЫМ СУБОТНІКУ Ў БОРКАХ

06.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна працягваюць актыўныя работы на замацаваных аб’ектах па добраўпарадкаванні вёскі Боркі ў ходзе рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”. Чарговы суботнік адбыўся тут 4 красавіка.

У межах правядзення Тыдня лесу, які праходзіў у рэспубліцы з 28 сакавіка па 4 красавіка, і быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у гэты дзень у Борках была наладжана высадка дрэў згодна ландшафтнага эскіза паркавай зоны і мясцовага возера. У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Да кіраўчан далучыліся генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі і работнікі Бабруйскага ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” на чале з кіраўніком Андрэем Цвірко. Установай былі прадастаўлены саджанцы дрэў.
Няхай яны растуць пад мірным небам у імя жыцця!
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна працягваюць актыўныя работы на замацаваных аб’ектах па добраўпарадкаванні вёскі Боркі ў ходзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика