Падведзены вынікі раённага бібліятэчнага конкурсу на лепшую самаробную кнігу «Кнігі бываюць розныя», які праходзіў са студзеня па красавік 2020 года сярод бібліятэчных устаноў. На конкурс былі прадстаўлены розныя кнігі, якія былі зроблены рукамі работнікаў бібліятэк, нярэдка з дапамогай іх наведвальнікаў.
Дыплом І ступені атрымала Будчанская інтэграваная сельская бібліятэка (бібліятэкар Галіна Дайлід). Дыпломам ІІ і ІІІ ступені ўзнагарожданы Кукаўская сельская бібліятэка (бібліятэкар Алена Віннік) і Хатыніцкая сельская бібліятэка (загадчык Галіна Вайцяховіч) адпаведна.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 16 бібліятэк. Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвалі інавацыйны і творчы падыход да работы, яе карыснасць і актуальнасць, а таксама акуратнасць і практычную каштоўнасць для бібліятэкі. Дадзены конкурс дапамагае выяўляць таленты, творчыя задумкі работнікаў бібліятэк, развівае іх інтэлектуальны і творчы патэнцыял.
Дар’я ЗАНЬКА.