В городском парке райцентра высадили 75 лип в честь знаковой даты — 75-летия Великой Победы. 21.by

В городском парке райцентра высадили 75 лип в честь знаковой даты — 75-летия Великой Победы

25.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета гарадскі парк райцэнтра стаў багацейшы на семдзесят пяць ліп, якія работнікі райвыканкама высадзілі ў рамках знакавай даты – 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Як адзначыў ініцыятар акцыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, кожнае дрэва сімвалізуе адзін год мірнага пасляваеннага жыцця, якое так доўга чакалі нашы дзядулі і бабулі.




– Кожны грамадзянін суверэннай Рэспублікі Беларусь павінен ушанаваць той подзвіг, які больш за паўстагоддзя таму здзейснілі нашы продкі. Таму гэтая алея – добры напамін сучаснай моладзі пра час той жорсткай вайны, – падкрэсліў Аляксандр Віктаравіч і дадаў: – Я упэўнены, што алея будзе мець свой працяг. Мы будем высаджваць восемдзесят, дзевяноста, сто ліп – пакуль будзем жывы і пакуль будзе жыць наша памяць.



Дарэчы, менавіта паркавая зона была абрана таму, што ў гэтым месцы часта адпачывае моладзь, тут ціха і ўтульна. Да таго ж ліпа – высакароднае дрэва, якое не толькі мае прываблівы пах, але і нагадвае нам пра вясну і шчырую радасць Перамогі.


Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета гарадскі парк райцэнтра стаў багацейшы на семдзесят пяць ліп, якія работнікі райвыканкама высадзілі ў рамках знакавай даты – 75-годдзя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика