Мирский замок приглашает на выставку «На адным полі ваяры…» художника Игоря Гордиёнка и скульптора Сергея Оганова. 21.by

Мирский замок приглашает на выставку «На адным полі ваяры…» художника Игоря Гордиёнка и скульптора Сергея Оганова

30.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні ў мансарднай частцы Паўночнага палаца Мірскага замка адкрылася выстава “На адным полі ваяры…”, якая аб’ядноўвае творчасць двух знакамітых творцаў Беларусі – мастака Ігара Гардзіёнка і скульптара Сяргея Аганава.


Куратар выставы Наталля Станкевіч і мастак Ігар Гардзіёнак

Выставачны праект аб’яднаны агульнай тэмай – гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг партрэтаў мастака-графіка Ігара Гардзіёнка прадстаўляе ўладароў гістарычнай Літвы ад караля Міндоўга да караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. Скульптар Сяргей Аганаў дэманструе алегарычныя работы, прысвечаныя тэме абароны сярэднявечнай дзяржавы ад знешніх ворагаў. Увогуле, выстава «На адным полі ваяры…» імкнецца раскрыць ідэю агульнай спадчыны, з якой аўтары не толькі чэрпаюць натхненне як з першакрыніцы, але і пакідаюць у ёй унёсак у выглядзе новых сэнсаў.


Як растлумачылі арганізатары, мастацкі праект няспынна развіваецца ўжо некалькі гадоў і мяняе свой змест у сувязі з месцам прадстаўлення. Напрыклад, выявы першых вялікіх князёў літоўскіх, пачынаючы ад караля Міндоўга, знайшлі сваё месца ў сталай экспазіцыі Лідскага замка. А вось наведвальнікі выставы ў Мірскім замку ўпершыню ўбачаць новыя партрэты ўладальнікаў, на чыё панаванне прыйшлося развіццё Міра з невялікага паселішча да мястэчка і цэнтра Мірскага графства: ад князя Жыгімонта Кейстутавіча да вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста.


Падчас рэалізацыі праекта мастакі на працягу некалькіх гадоў карысталіся энцыклапедычнымі даведнікамі і парадамі навукоўцаў, каб больш дакладна адлюстраваць вобразы і падзеі. Аўтарам і куратару — Наталля Станкевіч — неабходна было ўдала размясціць усе аб’екты ў выставачнай зале так, каб не парушылася храналагічная паслядоўнасць падзей.

Што тычыцца тэхнікі выканання, то яе па праву можна назваць аўтарскай: у работах Ігара Гардзіёнка асновай з’яўляецца састарэлая дошка, якая пакрыта адмысловым грунтам (ляўкасам), а матэрыялам служыць алей або тэмпера. У спалучэнні з брутальнымі элементамі з метала, якія ствараюць намёк на рыцарскі рыштунак, кампазіцыя выглядае вельмі арганічана і суцэльна.


Цікава, што спецыяльна для Мірскага замка Ігар Гардзіёнак выканаў партрэт заснавальніка і першага ўладальніка Юрыя Іванавіча Ільініча, які паказаны ў сцэне палявання. На жаль, да цяперашняга часу невядома, як на самой справе выглядаў Юрый Ільініч, таму творца прадстаўляе гледачам зборны вобраз і дае магчымасць самім уявіць той час і падзеі, якія папярэднічалі будаўніцтву Мірскага замка.



Што тычыцца скульптур, то падчас выставы можна ўбачыць станкавыя варыянты здзейсненых праектаў знакамітага беларускага скульптара Сяргея Аганава, сярод якіх “Анастасія Слуцкая” (2016 год), “Давыд Гарадзенскі” (2017 год) і “Гедымін” (усталяваны ў 2019 годзе ў Лідзе). Усе яны створаны з розных матэрыялаў – бронзы, жалеза, чыгуна, граніта і мармура і алегарычна распавядаюць пра абарону межаў сярэднявечнай краіны.


Убачыць творы сталічных мастакоў можна да 31 ліпеня. Уваход па квітках у музей.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара і Вікторыі Нарбутовіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў мансарднай частцы Паўночнага палаца Мірскага замка адкрылася выстава “На адным полі ваяры…”, якая аб’ядноўвае творчасць двух
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика