Работники, которыми гордятся. Братья Николай, Виктор и Юрий Забавские из «Черняховский-Агро» рассказывают о гене трудолюбия. 21.by

Работники, которыми гордятся. Братья Николай, Виктор и Юрий Забавские из «Черняховский-Агро» рассказывают о гене трудолюбия

30.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні 1 Мая, калі ў краіне адзначаецца Свята працы, словы павагі і пашаны адрасаваны тым, хто прысвяціў сваё жыццё роднай зямлі, спаўна аддаючы сябе стваральнай працы на ёй. Нямала на Карэліччыне такіх герояў-рупліўцаў, якія, беручыся за справу, абавязкова робяць яе сумленна. Адны з іх – механізатары КУСП “Чарняхоўскі-Агра” браты Забаўскія.

Простыя вясковыя хлопцы Мікалай, Віктар і Юрый нарадзіліся ў Турцы. Бацька Іван Сцяпанавіч і маці Соф’я Іванаўна працавалі даглядчыкамі на ферме. Менавіта яны сталі для сыноў прыкладам працавітасці і адказнага стаўлення да абранай справы. Зранку і да вечара дарослыя былі заняты цяжкай працай у жывёлагадоўлі. Шматлікія абавязкі па хатняй гаспадарцы леглі на плечы хлопцаў. Нездарма кажуць, што вясковыя дзеці сталеюць раней гарадскіх аднагодкаў.

— Мы з дзяцінства прывучаны да працы. Так нас бацькі выхоўвалі, – адзначае старэйшы брат Мікалай. — Часта бывалі на ферме, дапамагалі дарослым. Гэта сёння тэхніка палягчае працу чалавека. А раней усё ўручную рабілі. Памятаю, зіма, завеі, мароз, мама захутае Юрку — і ўсе разам у цялятнік ідзём. Шмат дзіцячых успамінаў звязана з фермай і цяжкай працай бацькоў. Жылі мы небагата. Якія заробкі тады былі? Вядома ж нам, хлопцам, пагуляць хацелася. Знойдзем драўляныя палкі, падобныя на клюшкі, ды ў хакей ганяем.

Нягледзячы на нялёгкі час, сваё дзяцінства малодшы з братоў Юрый называе цікавым і сапраўдным. Будавалі зямлянкі ў лесе, тунэлі ў гурбах снегу, палілі кастры і з нецярпеннем чакалі Новы год і Вялікдзень, калі бацькі імкнуліся ўпарадкаваць гаспадарку раней і правесці час з дзецьмі.


Жыццёвыя шляхі братоў Забаўскіх напісаны нібы пад капірку. Усе скончылі школу ў Турцы, адслужылі ў арміі, вярнуліся на малую радзіму і звязалі сваё жыццё з тэхнікай.
— Пераехаць у горад? Нават думак такіх не ўзнікала, — у адзін голас сцвярджаюць Мікалай, Віктар і Юрый. — Бацькоўскі дом не павінен пуставаць. Да таго ж мы прызвычаены да працы на роднай зямлі.

Маючы за плячыма не адзін дзясятак гадоў стажу ў гаспадарцы, кожны з братоў сёння заняты на пэўным участку работы. З пачаткам корманарыхтоўчай кампаніі, з чэрвеня па лістапад, Мікалай адвозіць сянаж і здрабнёную кукурузу. Віктар працуе на ферме, загружае кармы ў кормараздатчык. Юрый падвозіць ваду да апрысквальніка падчас апрацоўкі раслін ад хвароб і шкоднікаў. Падчас жніва ён заняты на прасаванні саломы, брат Віктар працуе на камбайне.

Ніякага подзігу ў сваёй працы механізатары не бачаць. Па словах рупліўцаў, яны проста працуюць. Аднак, пагутарыўшы з адкрытымі і сціплымі братамі Забаўскімі, зразумела, што ў працу яны ўкладваюць душу і робяць яе сумленна.

— Кожны з братоў Забаўскіх – прыклад працавітасці, – упэўнена намеснік дырэктара КУСП “Чарняхоўскі-Агра” па ідэалагічнай рабоце Алена Макар. — Ведаю хлопцаў шмат гадоў, і ніколі да іх не было ніякіх заўваг. Паміж сабой яны вельмі дружныя, ды і іншым дапамагчы ніколі не адмовяцца. Такімі працаўнікамі наша гаспадарка можа ганарыцца.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні 1 Мая, калі ў краіне адзначаецца Свята працы, словы павагі і пашаны адрасаваны тым, хто прысвяціў сваё жыццё роднай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика