За гэтую даведку 18-гадовы жыхар Віцебска стаў фігурантам крымінальнай справы. 21.by

За гэтую даведку 18-гадовы жыхар Віцебска стаў фігурантам крымінальнай справы

30.04.2020 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падробленая даведка / @skgovby

У Віцебску распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 18-гадовага мясцовага жыхара. Навучэнец прафліцэю падрабіў дакумент пра тое, што ён з'яўляецца школьнікам і мае права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. У лютым хлопец паказаў гэтую самаробную даведку ў аўтобусе кандуктару. Аднак у жанчыны ўзніклі сумненні, што дакумент сапраўдны — пазначаны ў ёй адрас школы не супадаў з рэальным. У выніку яго атрымалі для вывучэння міліцыянеры.

Эксперты высветлілі, што даведка і пячаткі на ёй былі выраблены на каляровай друкарцы. Што да "друкара", то ён у згаданай школе ніколі не вучыўся. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "падробка дакумента", паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падробленая даведка / @skgovby У Віцебску распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 18-гадовага мясцовага жыхара. Навучэнец прафліцэю падрабіў дакумент пра тое,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика