«Імкніцеся да новых працоўных перамог!». 21.by

«Імкніцеся да новых працоўных перамог!»

01.05.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З такім пажаданнем да перадавікоў працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы падчас іх ушанавання на сельскагаспадарчых палетках раёна. Лепшым механізатарам былі ўручаны Падзячныя пісьма раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і каштоўныя падарункі.


На здымку: старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы ўручае ўзнагароды механізатару ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Міхаілу Елісеенку.

З мэтай падзякаваць за плённую працу і высокія дасягненні трактарыстам-машыністам на поле выехалі таксама першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Осіпаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў. Сімвалічна, што ўшанаванне было наладжана незадоўга да Свята працы. Значэнне стваральнай працы неацэннае для грамадства і агульнага дабрабыту дзяржавы, тым больш у сельскай гаспадарцы, якая забяспечвае насельніцтва харчаваннем, прамысловасць – сыравінай.
Міхаіл Гулы падчас ушанавання лідараў палявых работ адзначыў, што многія працаўнікі Кіраўшчыны дасягаюць лепшых паказчыкаў у вобласці.


Пры наведванні палеткаў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” старшыня райвыканкама выказаў удзяч­насць за самаадданую адказную працу Сяргею Міхалапу, які на апырсквальніку “Туман” уносіў мінеральныя ўгнаенні і падкормліваў збожжавыя культуры, і ўручыў яму Падзячнае пісьмо, каштоўны падарунак і наклейку-аплікацыю на тэхніку “Лідар працоўнага спаборніцтва-2020”.
Міхаіл Гулы, Віктар Ставер і дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель таксама ўшанавалі механізатараў гэтага сельгаставарыства Мікалая Белакурскага і Міхаіла Елісеенку. Завіталі і да лепшага сейбіта ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандра Сідарэнкі.




Аляксандр Осіпаў, Вік­тар Ставер і дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларус­нафта-Магілёў­абл­нафта­прадукт” Ігар Кузняцоў прыехалі з віншаваннямі і ўзнагародамі на поле за Нямкамі да трактарыста-машыніста гэтага філіяла Леаніда Іванчыкава. У яго адрас прагучала шмат шчырых падзячных слоў.




У філіяле СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” рэдакцыйная фотакамера занатавала момант узнагароджвання механізатара Віктара Скрыпунова.
У шэрагу лідараў сёлетніх веснавых палявых работ – Валерый Бычкоў і Міхаіл Цітарэнка з КСУП “Жылічы”, Дзяніс Казанцаў з КСУП “Чырвоны баец”, Уладзімір Казлоўскі і Уладзімір Скрыганаў з ААТ “Дабаснянскае”, Сяргей Лебедзеў з КСУП “Барчыцы-агра”, Аляксандр Няфёдаў і Юрый Сямёнаў з КСУП “Ніва-Барсукі”.




Віктар Ставер адзначыў, што ўшанаваныя земляробы Кіраўшчыны сваёй добрасумленнай працай і стараннасцю ўносяць важкі ўклад у развіццё гас­падаркі, забеспячэнне харчовай бяспекі, а таксама вылучаюцца руплівасцю, дысцыплінаванасцю і арганізаванасцю. Шчырыя словы ўдзячнасці адрасуюцца і сем’ям механізатараў – за разуменне і падтрымку, бо ў перыяд актыўных палявых сельскагаспадарчых работ земляробы працуюць штодзень ад світанку і да заходу сонца.
Няхай добрасумленная праца механізатараў сёлетніх веснавых палявых работ прымнажае дабрабыт Кіраўшчыны!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА
і Наталлі ХАДАКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такім пажаданнем да перадавікоў працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы падчас іх ушанавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика