Замежнікі могуць фінансава падтрымаць праект #vershybrest
02.05.2020 12:24
—
Разное
|
Праект па стварэнні 17 вершаваных муралаў у Берасці, які рэалізуе АРР “Дзедзіч”, цяпер могуць падтрымаць і жыхары іншых краін. Берасцейка, Наталля Чухно, сябра “Дзедзіча”, дапамагае праекту нягледзячы на тое, што жыве далёка ад малой радзімы. Зараз Наталля пражывае ў Лос-Анджэлесе, але не забывае пра родны горад. На краўндфандынгавай платформе На сённяшні дзень праект #vershybrest сабраў 210 рублёў праз платформу хуткага збора сродкаў Ініцыятары кампаніі звяртаюцца да мастакоў і дызайнераў з заклікам дапамагчы праекту сваёй крэатыўнасцю і папрацаваць над эскізамі вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішыце аб вашым жаданні дапамагчы на пошту Аўтары ініцыятывы працягваюць прымаць прапановы ідэй наконт вершаў, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Для гэтага Нагадаем, што ў канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя па стварэнні вершаваных муралаў рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект па стварэнні 17 вершаваных муралаў у Берасці, які рэалізуе АРР “Дзедзіч”, цяпер могуць падтрымаць і жыхары іншых краін. Берасцейка, Наталля Чухно, сябра...
|
|