7 чэрвеня адзначылі прафесійнае свята меліяратары. 21.by

7 чэрвеня адзначылі прафесійнае свята меліяратары

08.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


прараб Сяргей Шавялёў, аглядчык гідратэхнічных збудаванняў Мікалай Кавалевіч, машыніст аўтакрана Уладзімір Байдук, аглядчыкі гідратэхнічных збудаванняў Станіслаў Гапоненка і Юрый Копцюх, машыніст экскаватара Анатоль Кузьмінчук абсуджаюць ход рамонту “Хабовічы-3” у ААТ “Раданежскае”;

Аптымальная колькасць вільгаці ў глебе – адна з галоўных падстаў добрага ўраджаю. За гэтым на сельскагаспадарчых угоддзях  сочаць работнікі УП “Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. З якім настроем яны сустракаюць прафесіянальнае свята, расказвае дырэктар прадпрыемства Віктар ПІЎЧЫК.

Настрой – на эфектыўную работу, – адзначае Віктар Васільевіч. – З пачатку года нашым прадпрыемствам было ачышчана ад заілення 95 кіламетраў меліярацыйных каналаў і 104 кіламетры – ад драўнінна-хмызняковай расліннасці, адрамантавана 30 гідратэхнічных збудаванняў. За 5 месяцаў бягучага года выручка прадпрыемства склала 1 млн 38 тыс.рублёў, што складае 117,5% да аналагічнага перыяду мінулага года.

На момант нашага візіту кобрынскія меліяратары праводзілі рамонты адразу дзвюх меліярацыйных сістэм – “Новае жыццё” ў ААТ “Любань” і “Хабовічы-3” у ААТ “Раданежскае”. Апошнюю плануецца здаць ужо ў чэрвені – зараз тут прыводзяцца ў належны стан гідратэхнічныя збудаванні. Месца мае багатую мінуўшчыну – менавіта тут у красавіку рабочымі былі знойдзены тры мінамётныя міны часоў вайны, якія былі абясшкоджаны сапёрамі. Каб дабрацца да трубы пераезда і рэгулятара ўзроўню вады, спецыялістам Кобрынскага ПМС давядзецца насыпаць два вялікія валы, якія адгародзяць праблемны ўчастак ад канала, адкачаць ваду і толькі пасля гэтага замяніць састарэлыя элементы. Ужо праведзены работы па ачыстцы канала ад заілення, выраўнены адкосы канала, якія будуць умацаваны бетоннымі плітамі. Агульная даўжыня ўчастка, на якім праводзіцца рамонт, склала каля 11 кіламетраў. Недалёка ад гідратэхнічных збудаванняў вядзецца ачыстка берагоў канала ад расліннасці. Работы, якія зараз знаходзяцца на завяршальным этапе, дазволяць адрамантаванай меліярацыйнай сістэме захоўваць аптымальны водны рэжым глебы на прылягаючых да яе сельгасугоддзях яшчэ доўгія гады.

Нядаўна пасля рэканструкцыі быў уведзены у эксплуатацыю аб’ект меліярацыйнай сістэмы “Батава” плошчай 255 га, якая праходзіць па тэрыторыях ААТ “Гарадзец-агра” і ААТ “Кісялёўцы”. У другім паўгоддзі плануецца прыступіць да рамонту меліярацыйнай сістэмы “Арэхаўская”.


работы па расчыстцы канала меліяратыўнай сістэмы “Хабовічы-3” вядзе машыніст экскаватара Анатоль Кузьмінчук.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 чэрвеня адзначылі прафесійнае свята меліяратары
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика