Прыём дакументаў. 21.by

Прыём дакументаў

10.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэсслужбе Міністэрства адукацыі.
«Прыём дакументаў для залічэння ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. У першую чаргу ў першыя класы прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, дзе размешчана ўстанова адукацыі. Дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў прымаюцца ў адпаведнас­ці з зацверджаным кіраўніком установы адукацыі графікам. Бацькі пішуць заяву, прадстаўляюць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (або дакумент, які засведчвае асобу) і медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці», – расказалі ў прэс-службе.
Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах. «У гэтым выпадку ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня бацькі ў час прыёму дырэктарам школы грамадзян пакідаюць заяву з просьбай прыняць дзіця ў першы клас. Заява будзе зарэгістравана ў спецыяльна адведзеным журнале. Прыём астатніх дакументаў (медыцынская даведка аб стане здароўя, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці) для залічэння ў першы клас на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца з 16 па 28 жніўня. Залічэнне ў першы клас на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці падачы заяў», – дадалі ў ведамстве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэсслужбе Міністэрства адукацыі. «Прыём дакументаў для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика