Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленні. 21.by

Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленні

10.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 209, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 80 ад 7 лютага 2006 года «Аб правілах прыё­му асоб для атрыман­ня вышэйшай адукацыі І ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прынятыя змяненні дадуць магчымасць выпускнікам профільных аграрных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыя­лістаў залічвацца па выніках гутаркі без уступных іспытаў.
Указам так­сама прадастаўляюцца прэферэнцыі для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзер­ве), пры наяўнасці рэкамен­дацыі воінскіх часцей. Яны змогуць удзельнічаць у кон­курсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт бюджэт­ных сродкаў, а таксама паступаць па-за конкурсам (для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У ліку прэферэнцый таксама паступленне ­па­-за кон­курсам (для атрымання вышэйшай адукацыі) на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» пры наяўнасці сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі.
Акрамя таго, Міністэрству транспарту і камунікацый даручана вызначыць парадак прафесійнага адбору асоб для атрымання вышэйшай адукацыі па асобных спецыяльнасцях грамадзянскай авіяцыі. Падрыхтоўку такіх спецыялістаў плануецца пачаць з 2021 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 209, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 80 ад 7 лютага 2006 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика