Нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых…. 21.by

Нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых…

15.06.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 чэрвеня споўніцца 78 год з таго дня, калі ў ходзе буйной карнай аперацыі фашысты расстралялі і спалілі жывымі больш 2 тысяч мірных жыхароў вёскі Боркі і прылягаючых пасёлкаў Пралетарскі, імя Дзяржынскага, Чырвоны Араты, Закрынічча, Доўгае Поле, Хватаўка. Гэта была адна з самых маштабных трагедый на тэрыторыі Беларусі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта нямала напісана, у тым ліку на старонках нашай раённай газеты. У чытачоў “Кіраўца” сціскаліся сэрцы ад надрукаваных успамінаў сведкаў тых жудасных падзей, якія цудам засталіся жывымі.
Хроніку Боркаўскай трагедыі ў апошнія гады дапаўняюць новыя архіўныя дакументы, сведчанні.
Боркі – свяшчэннае месца для жыхароў Кіраўшчыны, а таксама тых, хто прыязджае на ўзведзены тут мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, каб схіліць галовы перад памяццю нявінных ахвяр фашызму.
Штогод традыцыйна ў апошнюю нядзелю жніўня ў Борках праходзіць мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці жыхароў вёскі.
У бягучым 2020 годзе, які праходзіць пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі, праведзены маштабныя работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта.
Трагедыя ў Борках заўжды будзе нагадваць нам пра ахвяры фашызму на беларускай зямлі, пра тыя вёскі, якія спалілі гітлераўцы разам з жыхарамі, пра кожнага героя, загінуўшага за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. У нас няма права на забыццё – дзеля таго, каб такое ніколі не паўтарылася!
Галоўная задача сучаснага пакалення нашай краіны – зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць агрэсіі ў любым яе праяўленні і свята берагчы мір.
Эма Карпук, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Фота Максіма Мікешына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 чэрвеня споўніцца 78 год з таго дня, калі ў ходзе буйной карнай аперацыі фашысты расстралялі і спалілі жывымі больш 2 тысяч мірных жыхароў вёскі Боркі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика