Каля Рэчыцы ДАІшнікі стралялі па колах аўто, на якім уцякаў 15-гадовы расіянін. 21.by

Каля Рэчыцы ДАІшнікі стралялі па колах аўто, на якім уцякаў 15-гадовы расіянін

15.06.2020 18:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Легкавік узяў без дазволу ў сваякоў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Каля Рэчыцы супрацоўнікі ДАІ стралялі па колах аўто, на якім уцякаў 15-гадовы грамадзянін Расіі. А ўсё пачалося ў раённым цэнтры, калі а 6-й гадзіне раніцы 12 чэрвеня ДАІшнікі заўважылі, што ў аўтамабілі  Lancia пасажыр і кіроўца не прышпіленыя рамянямі бяспекі. На патрабаванне інспектараў легкавік не спыніўся і пачалася пагоня. Спачатку яна адбывалася ў горадзе, дзе машына з невядомымі шмат разоў парушала правілы дарожнага руху, ехала на хуткасці да 100 км/г, стварала "рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху", паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Пагоня працягвалася за горадам, дзе кіроўца неаднаразова перашкаджаў абгону і не рэагаваў на папярэджанні ДАІшнікаў. Пасля прагучалі папераджальныя стрэлы ў паветра і, нарэшце, па колах. Адно з іх было прабітае і машына спынілася.

Высветлілася, што аўтамабілем кіраваў расіянін, які прыехаў у госці да сваякоў у Рэчыцу. У іх ён і ўзяў без дазволу легкавік. Вадзіцельскіх правоў у замежніка няма і не магло быць. Пасажырам быў 17-гадовы хлопец з Гомеля, які таксама прыехаў у госці да сваякоў. Інфармацыю аб здзейсненым правапарушэнні накіруюць у камісію па справах непаўналетніх для разгляду.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легкавік узяў без дазволу ў сваякоў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com Каля Рэчыцы супрацоўнікі ДАІ стралялі па колах аўто, на якім уцякаў 15-гадовы грамадзянін Расіі. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика