Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў выпала з акна. 21.by

Старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў выпала з акна

17.06.2020 22:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Людміла Крычко / "Трыбуна працы"

Старшыню Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Людмілу Крычко ў мінулыя выходныя шпіталізавалі ў цяжкім стане. Жанчына выпала з акна сваёй кватэры на чацвёртым паверсе, піша TUT.by.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, жанчына са шматлікімі траўмамі і пераломамі знаходзіцца ў штучнай коме. 

Начальніца аддзела арганізацыйна-кадравай работы Бабруйскага райвыканкама Вольга Худакова пацвердзіла журналістам, што старшыня райсавета з панядзелка знаходзіцца на бальнічным.

Сястра Людмілы Крычко ад каментароў адмовілася.

Намеснік Крычко Аляксандр Атрохаў заявіў журналістам, што 16 чэрвеня склаў з сябе паўнамоцтвы намесніка старшыні Бабруйскага райсавета. Пасля шпіталізацыі ён фактычна пастаўлены перад неабходнасцю кіраваць райсаветам. Пры гэтым Атрохаў узначальвае ААТ "Неўскі-Агра". Сумясціць гэтыя пасады ён не можа: у гаспадарцы ідзе нарыхтоўка кармоў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людміла Крычко / "Трыбуна працы" Старшыню Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Людмілу Крычко ў мінулыя выходныя шпіталізавалі ў цяжкім стане. Жанчына выпала з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика