Ганцавіцкая бібліятэка зноў папоўніла свой фонд дзякуючы чытачам. 21.by

Ганцавіцкая бібліятэка зноў папоўніла свой фонд дзякуючы чытачам

25.06.2020 08:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» не першы год праводзіцца акцыя «Падары бібліятэцы кнігу». Дзейнічае яна па такім прынцыпе: у дар ад чытача бібліятэка прымае прачытаныя і ужо непатрэбныя яму выданні, пасля чаго работнікі бібліятэчнай сістэмы правяраюць, ці ёсць дадзеныя кнігі ў іх фондзе, і калі такія маюцца, перадаюць іх у адну з сельскіх бібліятэк.

Дзякуючы акцыі фонд бібліятэкі рэгулярна папаўняецца новымі кнігамі. Так, у 2019 годзе ў фондзе бібліятэчнай сістэмы з’явілася 700 экзэмпляраў, у 2020 годзе – 475. Цэнтральная бібліятэка ад чытачоў палучыла 384 кнігі ў мінулым годзе і ўжо 133 у бягучым. Гэта выданні рознай накіраванасці: кнігі па псіхалогіі, дэтэктывы, праваслаўная літаратура, афарызмы, кнігі класічнай літаратуры, савецкага часу і іншыя.

Самымі актыўнымі чытачамі, якія дораць выданні, з’яўляюцца Іван Бобка, Аляксандр Цішук, Валянціна Нікіфарава, Таіса Шэндзер, Любоў Рагалінская, Наталля Сідарэвіч, Аксана Сіняўская.

(Visited 18 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» не першы год праводзіцца акцыя «Падары бібліятэцы кнігу». Дзейнічае яна па такім прынцыпе:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика