Сёння, 26 чэрвеня, сіноптыкі абяцаюць амаль бязвоблачнае надвор’е, без ападкаў. Вецер — паўднёва-ўсходні — не больш за 5 м/с. Удзень — +26…+28 °С, ноччу — 15…18 градусаў вышэй за нуль.
У суботу — воблачна з праясненнямі, без дажджу. Дзённая тэмература складзе 27…28 градусаў са знакам “+”. Паўднёвы вецер — да 7 м/с. Уначы — +18…+20 °С.
28 чэрвеня раніцай магчымы дождж і навальніца. На працягу дня — малавоблачна. Удзень — +24…+25 °С. Вецер — паўднёва-заходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Ноччу — 17…19 цяпла.
У панядзелак спецыялісты перадаюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі — ападкі. Заходні вецер — да 9 м/с, парывы — да 14. Удзень паветра прагрэецца да +24 °С, уначы — +15…+16 °С.
“НН”.