Разное. 21.by

02.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!
Паважаныя жыхары горада Дуброўна і раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-га­давінай вызвалення Бела­русі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчын­най вайны, усім тым, хто ў смяротнай сутычцы з ворагам абараніў наша права на жыццё, хто адрадзіў Беларусь з руін і попелу. Мірная і стваральная праца з’яў­ляецца галоўным прыярытэтам раз­віцця нашай краіны і сёння.

Дзякуючы нястомнай працы жыхароў раёна, з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца Дубровеншчына. Усе разам мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя нашы дзеці, здаровыя бацькі, каб у згодзе і да­статку жылі нашы сем’і. Аб’ядноўваючы намаганні прадпрыемстваў, устаноў, жыхароў раёна, мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб наша малая ра­дзіма ўпэўнена умацоўвала свае пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў вобласці. У гэты светлы і радасны дзень ад душы жадаем усім жыхарам Дубровен­шчыны моцнага здароўя, поспехаў у добрых справах на карысць роднага краю і нашай Радзімы. Хай над намі заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў нашых дамах пануюць дабрабыт і шчасце.

Анатоль ЛУКАШОЎ,
старшыня Дубровенскага райвыканкама.
Алена ЦІХАНАВА,
старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў.
 

Са святам! З Днём Незалежнасці!

Трэцяга ліпеня — свята асаблівае. Яно аб’ядноўвае ў сабе вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і незалежнасць нашай беларускай дзяржавы. Гэтая дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці беларускага народа. Мы жывём у незалежнай краіне з яркай гісторыяй, велізарным патэнцыя­лам і бліскучай будучыняй. Сёння мы бачым, як развіваецца наша краіна, расце дабрабыт беларусаў і мацнее аўтарытэт рэспублікі на міжнароднай арэне. Дарагія дубровенцы, паважаныя ветэраны працы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны! Дазвольце па­дзякаваць вам за вашу працу, актыўны ўдзел у жыцця­дзейнасці раёна, неацэнны ўклад у гісторыю краіны. У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў. Няхай у вашых сем’ях заўсёды бу­дзе мір і згода!

Аляксандр ДУБАЎ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары горада Дуброўна і раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика