З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне, сярод пацярпелых — дзіця
03.07.2020 15:02
—
Разное
|
![]() На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне. Здарэнне адбылося 2 ліпеня пасля 20-й гадзіны на 5-м кіламетры аўтадарогі "Обаль — Полацк". Спачатку пра яе . Па іх інфармацыі, маршрутнае таксі "Віцебск — Полацк" апынулася ў кювеце каля вёскі Ляўшы. Пацярпелі кіроўца і 11 пасажыраў з 14-ці. Сярод іх было і дзіця. Паведамлялася, што "з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны 8 пацярпелых". У пятніцу ДАІ Віцебскай вобласці , што ў бальніцу для агляду лекарамі завезлі 11 чалавек. Пасля гэтага ў абласную бальніцу шпіталізавалі 38-гадовую жанчыну і 9-гадовага хлопчыка. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. ДАІ адзначае, што ў аварыю трапіў мікрааўтобус Iveco, які ехаў з Віцебска ў Наваполацк. 54-гадовы вадзіцель у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем і маршрутка з'ехала ў кювет. Таксама 2 ліпеня адбылася аварыя з маршруткай у Валожынскім раёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai З'явілася фота аварыі маршруткі ў Шумілінскім раёне. Здарэнне адбылося 2 ліпеня пасля 20-й гадзіны на 5-м кіламетры аўтадарогі "Обаль —... |
|