Глушчане адзначылі Дзень Незалежнасці. 21.by

Глушчане адзначылі Дзень Незалежнасці

08.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. У Дзень Незалежнасці ў Глуску адбыўся ўрачысты мітынг, сімвалічна, што праходзіў ён на Алеі Славы, дзе знаходзяцца памятныя знакі ў гонар Герояў вайны і Герояў працы.

У сваім выступленні старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха згадаў, што 3 ліпеня для беларусаў — гэта сімвал нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, сімвал, які дазваляе зберагчы і прымножыць тое добрае і каштоўнае, што назапасілі старэйшыя пакаленні. “Наш уклад у захаванне незалежнасці — гэта парадак і бяспека на вуліцах, гэта адрамантаваныя школы, установы культуры і бальніцы, якасныя дарогі, наша штодзённая праца… Быць патрыётам — гэта не толькі ганарыцца перамогай, якую здабылі нашы продкі, гэта перш за ўсё плённая праца кожнага на сваім працоўным месцы”, — сказаў кіраўнік раёна. Сцяпан Чачуха павіншаваў усіх сабраўшыхся са святам, пажадаў мірнага жыцця, спакою і дабрабыту.  

Ужо стала традыцыяй падчас дзяржаўных свят ушаноўваць тых, хто ўжо ў мірны час робіць свой важкі ўнёсак у развіццё краіны, як эканамічнае, так і сацыяльнае. На мітынгу ў Глуску 3 ліпеня за значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, юбілейнымі меда-лямі “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў” былі ўзнагароджаны пад-палкоўнік у адстаўцы Валерый Сураўнёў, капітан у адстаўцы Іван Глаз, воіны-інтэрнацыя-налісты капітан запасу Ігар Губараў і старшы лейтэнант Аляксандр Бобр, прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў палкоўнік у ад-стаўцы Аляксандр Гаўрылін і старшы прапаршчык у адстаўцы Яўген Каранец, а таксама ганаровая варта свята — удзельнік ваенна-гістарычнага клуба “Салдаты Перамогі” ў саставе гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна” Раман Тычына і капітан унутранай службы Дзмітрый Лук’янец. Уручыў медалі начальнік адасобленай групы Глускага раёна ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Сяргей Корбут.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Больш фота глядзіце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. У Дзень Незалежнасці ў Глуску адбыўся ўрачысты мітынг, сімвалічна, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика