Работа ладзіцца, калі кадры – надзейныя. 21.by

Работа ладзіцца, калі кадры – надзейныя

14.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аграрыі раёна працягваюць весці закладку кармоў з траў другога ўкосу.

З максімальнай аддачай выкарыстаць кожную пагодную хвіліну імкнуцца спецыялісты і механізатары КСУП “Жылічы” пры нарыхтоўцы і закладцы кармоў. Яны па-гаспадарску паставіліся да догляду за травастоямі, а таму зараз радуюць позірк пакінутыя ўслед за касілкай высокія густыя валкі духмянай свежаскошанай травы. Як лічыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Валынцаў, галоўны клопат – не прамарудзіць спрыяльны для траў час, каб нарыхтаваць вітамінны корм, які стане добрым падмуркам для “вялікага малака” і важкіх прываг грамадскага статка.
Кіраўніцтва і механізатары сельгаспрадпрыемства разу­меюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы вялікі – больш за 2800 галоў буйной рагатай жывёлы, таму тут імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожны гектар. Належным чынам падрыхтавалі да прыёму зялёнай масы сянажныя траншэі, без значных паломак працуе своечасова адрамантаваная тэхніка.

Першым да кормаўборачнай кампаніі прыступіў адзін з самых вопытных механізатараў – Раман Канавалаў: на трактары “Атлес-946” з КПР-9 ён скасіў травы больш чым на 1480 га. Адказная і старанная праца Рамана Пятровіча дазволіла яму на працягу ўсяго “зялёнага жніва” быць у лідарах раённага спаборніцтва сярод аграрыяў раёна, занятых на кашэнні траў. Догляд за пашавымі ўгоддзямі ажыццяўляў Уладзімір Бычкоў. Дарэчы, частка траў, скошаных на пашы, выкарыстоўвалася як на зялёную падкормку для грамадскага статка, так і на сянаж.


Вельмі задаволена кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства добрасумленнымі адносінамі да даручанай справы маладога трактарыста-машыніста Арцёма Лаўрыненкі: на яго рахунку праварушаныя травы больш чым на 1300 га. Пакуль панавала цёплае і сонечнае надвор’е, жылічане паспелі нарыхтаваць больш за 120 т духмянага сена. Заняты на яго прэсаванні былі Дзяніс Кардзянкоў і Валерый Бычкоў. Паралельна гэтыя механізатары задзейнічаны на адвозцы зялёнай масы ад кормакамбайнаў.
Агульнымі намаганнямі мясцовыя земляробы ўжо заклалі на захоўванне больш чым па 9,8 ц к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы, а гэта на 2,2 ц к.адз. вышэй паказчыка мінулага года. Усяго ж ім неабходна нарыхтаваць 13500 т сенажу, 2400 т сена. Па стане на ўчарашнюю раніцу мелася 6940 т сенажу і 124 т сена.
Належную ўвагу надаюць жылічане захаванню тэхналогіі нарыхтоўкі і закладкі кармоў. Увесь працэс на сянажных траншэях кантралююць адказныя спецыялісты, а трамбоўку вядуць самыя вопытныя трактарысты-машыністы – Іван Панталонаў і Аляксандр Казека. Да таго ж, закладваемую зялёную масу здаюць у ветлабараторыю для правя­дзення шэрагу даследаванняў, з дапамогай якіх можна будзе рабіць далейшыя прагнозы па якасці кармоў і збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы.
Як адзначыў Андрэй Валын­цаў, сёлетняя корманарыхтоўчая кампанія праходзіць зладжана і планамерна, у чым значная заслуга надзейных механізатарскіх кадраў, адказных спецыялістаў. Кожны на сваім участку работы імкнецца працаваць добрасумленна. Таму ёсць спадзяванне, што сёлета яны нарыхтуюць кармы з запасам і належнай якасці.
У сваю чаргу, і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства праяўляе клопат аб працаўніках: усе забяспечаны спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай аховы, прама на палеткі дастаўляюцца смачныя абеды і вячэры. Распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання за своечасовае і якаснае правядзенне корманарыхтоўкі.
З раніцы і да змяркання на жыліцкіх палетках чуецца гул працуючай тэхнікі: клапоцяцца мясцовыя аграрыі пра належную кармавую базу для грамадскага статка, прадпрымаюць намаганні па паляпшэнні фінансавага стану сельгас­арганізацыі, дабрабыту яе працаўнікоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аграрыі раёна працягваюць весці закладку кармоў з траў другога ўкосу. З максімальнай аддачай выкарыстаць кожную пагодную хвіліну імкнуцца спецыялісты і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика