Белтэлерадыёкампанія здзекліва адказала на прэтэнзіі гурта Shuma
22.07.2020 16:30
—
Разное
|
Руся / Еўрарадыё "Чым менш музыкі, тым больш шуму", — так БТ каментуе прэтэнзіі гурта Shuma наконт выкарыстання яго музыкі без дазволу ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі. — Дадзеныя відэаматэрыялы былі вырабленыя на заказ Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў пабочнай арганізацыі і перададзеныя Белтэлерадыёкампаніі для размяшчэння ў эфіры ў рамках двухбаковых дамоўных адносін. Музычная кампазіцыя знаходзіцца ў калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, з якімі ў медыяхолдынга заключана дамова аб выкарыстанні музычных твораў, — тлумачыць БТ у сваім тэлеграм-канале. Белтэлерадыёкампанія нагадала, што штоквартальна дае звесткі пра музычныя творы, перададзеныя ў эфір, і ажыццяўляе выплату ўзнагароджання. Гэта значыць, і выпадак Shuma таксама падлягае аплаце. — Shuma маглі б рэкамендаваць звярнуцца ў Федэрацыю лёгкай атлетыкі з... падзякай. Выключна дзякуючы нашым добрым адносінам з Федэрацыяй такая "інтэлектуальная ўласнасць" атрымала хоць нейкі шанц трапіць у тэлевізійны эфір, — здзекліва дадалі ў БТ. Нагадаем, вакалістка праекта Shuma Руся — Вельмі непрыемна, калі ты працуеш, укладваеш у творчасць шмат сіл і грошай, а тваю інтэлектуальную ўласнасць проста забіраюць. Прычым такое тэлебачанне! — абуралася Руся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Руся / Еўрарадыё "Чым менш музыкі, тым больш шуму", — так БТ каментуе прэтэнзіі гурта Shuma наконт выкарыстання яго музыкі без дазволу ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі....
|
|