Бліжэйшы тыдзень у Беларусі будзе прахалодны і дажджлівы. 21.by

Бліжэйшы тыдзень у Беларусі будзе прахалодны і дажджлівы

27.07.2020 17:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аўторак будзе цёплым, а потым прыйдзе пахаладанне / БЕЛТА

Прахалоднае і дажджлівае надвор'е чакае беларусаў у апошні тыдзень ліпеня, паведамляе Белгідрамет.

У аўторак, 28 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 са знакам "плюс", удзень прагназуецца 24-30 цяпла.

29 ліпеня ў нашу краіну перамесціцца актыўная франтальная сістэма з Заходняй Еўропы. Пад яе уплывам уначы па захадзе краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, удзень — моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Уначы будзе 14-20 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +21 па паўночным захадзе да +31 па паўднёвым усходзе краіны.

Пазней тэмпература паветра працягне зніжацца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўторак будзе цёплым, а потым прыйдзе пахаладанне / БЕЛТА Прахалоднае і дажджлівае надвор'е чакае беларусаў у апошні тыдзень ліпеня, паведамляе Белгідрамет. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика