На тэрыторыі аграсядзібы загінуў мужчына — на яго ўпаў гульнявы аўтамат. 21.by

На тэрыторыі аграсядзібы загінуў мужчына — на яго ўпаў гульнявы аўтамат

28.07.2020 14:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Rocky Boxer / Ілюстрацыйнае фота rockyboxer.ru

На вяселлі, якое праходзіла на тэрыторыі аграсядзібы ў Салігорскім раёне, загінуў мужчына, які быў там у якасці госця — на яго ўпаў гульнявы аўтамат. Пра гэтую трагічную гісторыю, якая адбылася ў ноч з 24 на 25 ліпеня, распавядае kurjer.info.

Афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог кажа, што, паводле папярэдніх звестак, 35-гадовы жыхар Слуцка "адпачываў на тэрыторыі аграсядзібы". Апоўначы ён быў у стане алкагольнага ап'янення і знаходзіўся каля гульнявога аўтамата Rocky Boxer. Мужчына ўпаў разам з ім і атрымаў цяжкія траўмы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая высветліць дакладную прычыну смерці.

Следчыя забралі Rocky Boxer, вывучаецца дакументацыя па яго эксплуатацыі.

Блізкія загінулага кажуць, што здарэнне адбылося ўжо пасля завяршэння афіцыйнай праграмы свята. Калі прыехала хуткая, мужчына яшчэ быў жывы. Яго спрабавалі рэанімаваць, але выратаваць жыццё не змаглі. У загінулага засталіся двое дзяцей — 7-гадовы сын і паўтарагадовая дачка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Rocky Boxer / Ілюстрацыйнае фота rockyboxer.ru На вяселлі, якое праходзіла на тэрыторыі аграсядзібы ў Салігорскім раёне, загінуў мужчына, які быў там у якасці госця — на яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика