Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц 30 ліпеня правёў сустрэчу з насельніцтвам г.Кіраўска і раёна ў Цэнтры культуры і вольнага часу. У ёй прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк.
Гэтым днём, адзначыў у сваёй прамове Леанід Заяц, завяршаюцца сустрэчы кіраўніцтва вобласці з насельніцтвам раёнаў Прыдняпроўскага краю. Для сябе ён зрабіў вывад, што такія сустрэчы патрэбныя, яны прыносяць карысць абодвум бакам: і ўладзе, і жыхарам рэгіёнаў. “Мне вельмі важна данесці да вас свае пазіцыі не толькі як старшыні аблвыканкама, прадстаўніка вертыкалі ўлады, але і звычайнага чалавека, беларуса, жыхара сваёй краіны,”– падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Леанід Заяц распавёў з прысутнымі размову пра станаўленне і развіццё нашай незалежнай дзяржавы, яе далейшы лёс.
Кіраўнік вобласці нагадаў, з чаго пачынаўся шлях суверэннай і незалежнай Беларусі: нямала цяжкасцей давялося пераадолець. Тое, што мы маем сёння, падкрэсліў ён, дарагога каштуе. Мы патрацілі шмат сіл і сродкаў, але здолелі гэта зрабіць, нам гэта ўдалося!
Зараз, працягваў Леанід Заяц, мы жывем у мірнай, чыстай, кіруемай краіне, дзе ёсць умовы для развіцця эканомікі, рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека. Кожны з нас мае магчымасць працаваць і зарабляць. Людзі, якія выйшлі на заслужаны адпачынак, атрымліваюць пенсіі. Дзеці вучацца ў вышэйшых або сярэдне-спецыяльных навучальных установах, атрымліваюць стыпендыю. Нашы сыны служаць сваёй Айчыне, прысягаюць на вернасць свайму народу. Ніводны не ўзяў зброю за межамі роднай краіны і не адстайвае чужыя інтарэсы. Дзяржаўная палітыка накіравана на чалавека. У цэнтры ўвагі – ветэраны вайны і працы, людзі, якія абаранялі нашу Радзіму ў гады ваеннага ліхалецця, узнімалі эканоміку з руін. Яны заўсёды ўшанаваны, з іх бярэ прыклад падрастаючае пакаленне. Прывітаецца і падтрымліваецца адораная моладзь. На гэтым фоне вырастаюць асобы, якімі ганарыцца наша Беларусь. Мы можам адпачыць у сваёй краіне, паправіць здароўе – для гэтага створаны найлепшыя ўмовы.
Леанід Заяц адзначыў, што прыкладам служыць і работа, праводзімая ў Беларусі па вядомай праблеме, якая пакуль не зжыта, – каранавіруснай інфекцыі. Яна ахутала ўвесь свет, нанесла вялізны эканамічны ўрон і прынесла чалавечыя ахвяры. Але наша краіна паспяхова спраўляецца з COVID-19 дзякуючы прафесійным навыкам медыцынскіх работнікаў, той сістэме аховы здароўя, якая створана за мінулыя гады.
Многім мы можам ганарыцца, адзначыў старшыня аблвыканкама. Усё гэта – нашы агульныя здабыткі пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
“Наша краіна, – падкрэсліў Леанід Заяц, – жыве мірна і спакойна, не ўмешваецца ў інтарэсы іншых дзяржаў. Як прыстойны сусед, заўсёды прыходзіць на дапамогу іншым у цяжкую хвіліну, не застаючыся ў баку”.
Усё, што мы маем на беларускай зямлі, належыць дзяржаве, народу. І нам у гэты няпросты перыяд трэба з’яднацца, захаваць сваю краіну, забяспечыць дастойную будучыню для дзяцей і ўнукаў. Неабходна асэнсаваць сітуацыю, якая складваецца, і зрабіць свядомы выбар, канстатаваў Леанід Заяц.
Працягваючы тэму дынамічнага развіцця краіны і рэгіёнаў, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы паведаміў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Кіраўшчыны, яе дасягненнях за пяцігодку, акрэсліў задачы на перспектыву. Ён адзначыў, што працаўнікі раёна дабіліся станоўчых рэзультатаў ва ўсіх сферах дзейнасці. У прыватнасці, назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту многіх паказчыкаў у сельскай гаспадарцы: так, тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі склаў 123,2% да ўзроўню 2015 года. Па вытворчасці малака на працягу шэрагу год Кіраўскі раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Гэтаму спрыяе і будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб’ектаў. Былі названы іншыя кропкі росту эканомікі раёна.
Дзейнасць раённай улады накіравана на павышэнне дабрабыту і ўзроўню жыцця людзей. За пяць год на Кіраўшчыне пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю каля 17 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў. Забяспечанасць жыллём у сярэднім на аднаго жыхара раёна па стане на 1 студзеня 2020 г. складае 37,5 кв. м. Напрамакі работы, дзе ажыццяўляецца клопат пра людзей, – рамонт дарог і жыллёвага фонду, будаўніцтва газаправода ў аг. Баравіца, Скрыпліца, Любонічы, увядзенне ў эксплуатацыю станцый абезжалезьвання вады, капрамонт і рэканструкцыя аб’ектаў – вытворчых, сацыяльнай сферы і інш.
Для забеспячэння занятасці насельніцтва ствараюцца новыя рабочыя месцы: за пяцігодку – 351 ва ўсіх сферах.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што ў зоне ўвагі знаходзіцца такі важны напрамак, як навядзенне парадку на зямлі. Працягваецца работа па ўцягненні ў абарот невыкарыстоўваемых раней земляў. За пяць год удалося акультурыць больш 2 тыс. га, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у вобласці.
Усім разам нам важна працаваць сумленна, і кожнаму павышаць адказнасць за рэзультат, падкрэсліў Міхаіл Гулы.
Мы бачым, працягваў старшыня райвыканкама, як дынамічна развіваецца наша дзяржава, становіцца камфортней для жыцця. Усё, што робіцца ў краіне, накіравана на прымнажэнне дасягнутага. І сёння, як ніколі, важна захаваць тое, што мэтанакіраванай працай створана за гады незалежнасці. Трэба думаць аб тым, што будзе заўтра, кіравацца клопатам пра будучыню.
Як пацвярджэнне стабільнага развіцця ўсіх сфер раёна, у фае Цэнтра культуры ў гэты дзень была разгорнута выстава, ілюструючая дзейнасць прадпрыемстваў, арганізацый, поспехі маладога пакалення, творчыя здольнасці жыхароў Кіраўшчыны.
Актуальныя пытанні з гісторыі станаўлення нашай незалежнай дзяржавы і па цяперашняй сітуацыі ўзняў у сваёй прамове Ігар Марзалюк.
Кіраўчане скарысталіся магчымасцю выказаць свае меркаванні, задаць кіраўніку вобласці хвалюючыя іх пытанні. Дыялог атрымаўся даверлівым, добразычлівым.
Намеснік галоўнага ўрача УЗ “Кіраўская ЦРБ” Жанна Афонькіна ад імя медработнікаў раёна выказала старшыні аблвыканкама шчырую ўдзячнасць за планамерную і дзейсную дапамогу па развіцці аховы здароўя ў Магілёўскай вобласці ў цэлым і ў Кіраўскім раёне, у прыватнасці. Завяршэнне рамонту раённай паліклінікі – доўгачаканы і вельмі дарагі падарунак для медыкаў і пацыентаў.
Жанна Афонькіна выказала просьбу аказаць, па магчымасці, падтрымку ў правядзенні далейшага рамонту ЦРБ, які вельмі патрэбны.
Леанід Заяц паведаміў, што зараз у цэнтры ўвагі абласной улады – сур’ёзныя аб’екты аховы здароўя, значныя для жыхароў усяго Прыдняпроўскага краю. Пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы, удзеле свяціл кардыялогіі краіны пры абласной бальніцы ўзводзіцца кардыялагічны корпус, дзе будуць праводзіцца гібрыдныя аперацыі, накіраваныя на выратаванне нашых грамадзян, пакутуючых на сардэчна-сасудзістыя захворванні. Пры падтрымцы кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў вобласці прынята рашэнне пабудаваць у абласным цэнтры пры анкалагічным тубдыспансеры радыялагічны корпус, у кароткія тэрміны здаць яго, аснасціць абсталяваннем, каб кожны, хто мае патрэбу, змог своечасова атрымаць дапамогу.
Безумоўна, падкрэсліў старшыня аблвыканкама, нягледзячы на праблемы, дапамога аказваецца і медустановам на перыферыі. Ён адзначыў, што і кіраўчане не застануцца без увагі, будзе аказана садзеянне па паляпшэнні стану ЦРБ.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава агучыла цікавячае кіраўчан пытанне пра далейшы ход рэстаўрацыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля.
Леанід Заяц адзначыў, што Прэзідэнтам узяты пад кантроль сацыяльна значныя аб’екты, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, сярод задач – правесці рамонтна-рэстаўрацыйныя работы для захавання палацава-паркавага ансамбля ў в.Жылічы. Унесена прапанова аб выдзяленні сёлета 1,5 млн. руб. для пачатку работ па завяршэнні рэстаўрацыі ў бліжэйшым будучым.
Аляксандр Серакоў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, ветэран сельскай гаспадаркі, узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, выказаў свае думкі па ўзнятай кіраўніком вобласці тэме, назваў яе актуальнай, важнай. Як адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч, ён пражыў на гэтай зямлі значны адрэзак часу і на яго вачах праходзіла станаўленне незалежнай рэспублікі, дынамічнае развіццё раёна, вобласці і ў цэлым краіны. Памятае ён і тыя часіны, калі страшна было ўвечары выйсці на вуліцу, калі закупаліся па талонах. “Тое, што зроблена ў краіне па забеспячэнні стабільнага развіцця, магу ацаніць, параўноўваючы з часінамі больш чвэрці стагоддзя таму,– сказаў ветэран працы. – Трэба і далей усё захоўваць і прымнажаць добрасумленнай працай”.
Алена Варацілкіна, галоўны інжынер ДРБУ-197, ад імя жыхароў раёна выказала старшыні аблвыканкама ўдзячнасць за стварэнне знакавага для Магілёўшчыны аб’екта – мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”
ў в.Боркі.
Яшчэ жанчына дадала, што Кіраўшчына – спартыўны раён, на рахунку яе прадстаўнікоў – шмат дасягненняў, у тым ліку і на высокім узроўні. Кіраўчане, адзначыла яна, мараць пра спартыўна-аздараўленчы комплекс з басейнам. Ці магчымае яго з’яўленне?
Губернатар адказаў, што падчас сустрэч у іншых раёнах былі аналагічныя просьбы. Будзе распрацавана праграма, каб паступова вырашаць пытанне.
Ад імя моладзі раёна намеснік дырэктара КСУП “Чырвоны баец” Кацярына Глушакова выказала ўдзячныя словы ў адрас кіраўніцтва дзяржавы, вобласці за аказваемую ўвагу і падтрымку моладзі, асабліва на вёсцы. “Ствараюцца ўсе ўмовы для нашай самарэалізацыі і руху наперад. Мне 25 год, у раёне ўбачылі ва мне патэнцыял, ацанілі як граматнага работніка, кваліфікаванага спецыяліста, залічылі ў рэзерв кіруючых кадраў, і я ўжо прызначана на кіруючую пасаду. Калі малады спецыяліст адчувае, што ён запатрабаваны, і ажыццяўляецца падтрымка, гэта вельмі значна для яго”.
Леанід Канстанцінавіч прызнаўся кіраўчанам, што атрымаў маральнае задавальненне ад зносін падчас сустрэчы: “Адчуваецца, што вы – людзі, глыбока аддадзеныя сваёй Айчыне”.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.