Ураджэнка Кіраўшчыны актрыса Ангеліна Падаляк зрабіла падарунак любімаму дзіцячаму садку. 21.by

Ураджэнка Кіраўшчыны актрыса Ангеліна Падаляк зрабіла падарунак любімаму дзіцячаму садку

04.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 ліпеня, калі яслі-саду “Вясёлка” аг.Мышкавічы споўнілася 33 гады, яго наведала выпускніца ўстановы Ангеліна Падаляк – актрыса тэатра імя Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла” – са шматлікімі падарункамі для цяперашніх выхаванцаў.

Ангеліна і яе муж Ігар Тамашэвіч нядаўна згулялі вяселле. Сярод гасцей урачыстасці яны правялі дабрачынную акцыю: звярнуліся з просьбай, каб замест кветак маладажонам дарылі цацкі. Перадаць іх вырашылі ў любімы дзіцячы садок Ангеліны і завіталі туды якраз у яго “дзень нараджэння”.

Радасці і ўдзячнасці ад выхаванцаў і супрацоўнікаў не было межаў! Яны, у сваю чаргу, віншавалі маладажонаў са шлюбам і жадалі ім шчаслівага сямейнага жыцця.

Загадчык дзіцячага садка Жанна Іваніцкая адзначыла, што вельмі ганарыцца Ангелінай, сваёй выхаванкай. “Значыць, я недарэмна працавала, укладваючы ў дзяцей свае сілы, веды і пяшчоту”, – падзялілася ўражаннямі жанчына.

Ангеліна Падаляк нарадзілася і вырасла ў Мышкавічах, яе муж – бабруйчанін. Зараз абодва жывуць і працуюць у сталіцы. Тэтар з’явіўся ў жыцці Ангеліны яшчэ ў маленстве: галоўныя ролі на ранішніках, затым – на школьных мерапрыемствах. Будучы вучаніцай Мышкавіцкай СШ, Ангеліна Падаляк вяла канцэртныя праграмы, удзельнічала ў тэатральных пастаноўках, таму, калі надышоў час выбраць будучую прафесію, сумнення не было – толькі акцёрскае мастацтва. Дзяўчына закончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржанаўнай акадэміі мастацтваў, затым – магістратуру па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”. З 2013 года яна служыць у тэатры Генадзя Гладкова.

Тым юнакам і дзяўчатам, якія мараць звязаць сваё жыццё з акцёрскай прафесіяй, Ангеліна раіць быць смелымі і мэтанакіраванымі, слухаць голас свайго сэрца і рухацца наперад, нягледзячы на магчымыя цяжкасці.

Ангеліна і яе муж Ігар спадзяюцца, што хтосьці захоча ўзяць з іх прыклад і таксама наладзіць падобныя дабрачынныя акцыі, і крыху ўпрыгожыць свет дабрынёй і дзіцячай радасцю.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ліпеня, калі яслі-саду “Вясёлка” аг.Мышкавічы споўнілася 33 гады, яго наведала выпускніца ўстановы Ангеліна Падаляк – актрыса тэатра імя Генадзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика