Фільма пра Аляксандра Мядзведзя не будзе — Мінкульт адмяніў фінансаванне. 21.by

Фільма пра Аляксандра Мядзведзя не будзе — Мінкульт адмяніў фінансаванне

06.08.2020 17:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аляксандр Мядзведзь​ / yandex.ru

Міністэрства культуры адмяніла дзяржфінансаванне фільма Андрэя Кудзіненкі "Дзесяць жыццяў Мядзведзя". Вынікі тэндара, які баёпік алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя выйграў у мінулым месяцы, адмененыя.

Гэта ўжо чацвёртая з пяці стужак прыватных кінастудый, якія перамаглі на вяснова-летнім дзяржаўным конкурсе кінапраектаў і чыё фінансаванне ў выніку адмянілася. Грошай Мінкульта не атрымаюць фільмы-экранізацыі кніг "Радзіва Прудок" (Студыя "Першая КінаВідэаКампанія"), "Сфагнум"(студыя "Дэмарш-фільм"). А конкурс на серыял пра сацыяльна-эканамічныя дасягненні Беларусі прызнаны такім, які не адбыўся.

У выніку дзяржфінансаванне атрымае адзін праект — міні-серыял "Паўгадзіны да вясны" пра Уладзіміра Мулявіна (Студыя "Першая КінаВідэаКампанія").

Чаму так выйшла?

— Гэта рэакцыя на скаргі ў МАРГ на вынікі тэндара дзяржзакупак. Нават нягледзячы на тое, што частку скаргаў МАРГ прызнаў неабгрунтаванымі, Мінкульт усё роўна вырашыў адмяніць фінансаванне, — тлумачыць Канстанцін Варабей, намеснік дырэктара "Майстэрні сацыяльнага кіно". — Ёсць версія, што проста тэрміны выканання дамовы, якія пазначаны ў дзяржзакупцы, праз разбор, які зацягнуўся, парушаныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Мядзведзь​ / yandex.ru Міністэрства культуры адмяніла дзяржфінансаванне фільма Андрэя Кудзіненкі "Дзесяць жыццяў Мядзведзя". Вынікі тэндара, які баёпік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика