Гордан: Мяч на баку Беларусі
13.08.2009 17:27
—
Новости Политики
|
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан 14 жніўня правядзе сустрэчы ў Мінску з
Напярэдадні ён правёў з міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам перамовы, на якіх абмяркоўвалася таксама сітуацыя ў Беларусі. Міністар Ушацкас адзначыў, што падтрымка ЗША важная для ажыццяўлення праграмы "Ўсходняга Партнёрства" і што да супрацоўніцтва "асабліва важна" падключаць Беларусь. Філіп Гордан зрабіў шэраг заяваў адносна сітуацыі ў Беларусі. Філіп Гордан накіроўваецца ў Мінск, каб высветліць, ці могуць мяняцца ў лепшы бок двухбаковыя стасункі, паведаміла агенцтва Delfi. Паводле спадара Гордана, беларускаму боку "яшчэ шмат што належыць зрабіць". Ён адзначыў, што не збіраецца "абвяшчаць ці дамаўляцца пра новую палітыку", а хоча на свае вочы ўбачыць, ці гатовы афіцыйны Мінск да рашэнняў, "патрэбных для ўсталявання канструктыўных стасункаў з ЗША". Паводле спадара Гордана, галоўнымі крытэрыямі для ЗША застаюцца правы чалавека і дэмакратыя. Беларусь павінна вызваліць усіх палітвязняў, даць больш свабоды няўрадавым арганізацыям і медыа, а таксама правесці свабодныя і празрыстыя выбары. Паводле Філіпа Гордана, "ёсць спосабы, каб дамагчыся зменаў". Ён таксама адзначыў, што санкцыі ЗША адносна Беларусі - гэта вынік парушэння правоў чалавека. І яны будуць адменены толькі ў тым выпадку, калі краіна будзе імкнуцца да дэмакратыі. Спадар Гордан заявіў: "Яны зрабілі шэраг пазітыўных крокаў у гэтым накірунку, таму я і еду туды. Мы звярнулі ўвагу на тое, што яны гатовыя рухацца, але зрабіць трэба яшчэ больш". Кажучы пра магчымасць прызначэння новага амбасадара, Гордан нагадаў, што дыпламатычнага прадстаўніка адклікаў не Вашынгтон. Ён адзначыў, што амерыканскі бок не звязвае гэтага пытання з адменай санкцый. "Мы гатовыя аднавіць склад амбасады, але не збіраемся звязваць пытанні, якія адно з адным не звязаныя. Мяч на іхнім баку". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан 14 жніўня правядзе сустрэчы ў Менску з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў і апазыцыі . Напярэдадні ён правёў зь міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам перамовы, на якіх абмяркоўвалася таксама сытуацыя ў Беларусі. Міністар Ушацкас адзначыў, што падтрымка ЗША важная для ажыцьцяўленьня праграмы "Ўсходняга Партнэрства" і што да супрацоўніцтва "асабліва важна" падключаць Беларусь.
|
|