Чавэс неўзабаве наведае Беларусь
17.08.2009 15:08
—
Новости Политики
|
Выступаючы ў нядзельнай радыёпраграме”Алё, прэзідэнт”, кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес пацвердзіў свой намер наведаць Беларусь, Расію і Лівію сёлета ў верасні.
Паводле Чавеса, “гэта падарожжа было запланавана ад пачатку году, аднак апошнім часам з'явілася шмат прычын актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі трыма краінамі, якія з'яўляюцца стратэгічнымі хаўруснікамі Венесуэлы”, падае агенцтва France Presse. Венесуэльскі лідэр выказаў сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з тым, што суседняя Калумбія прапанавала вайскоўцам ЗША выкарыстоўваць на яе тэрыторыі сем ваенных базаў. Ён лічыць, што падобнае рашэнне можа прывесці Чавес перакананы, што Вашынгтон хоча адхіліць яго ад улады і гатовы зрабіць напад на яго краіну, каб завалодаць найбуйнейшымі ў свеце нафтавымі радовішчамі. Прэзідэнт Венесуэлы заклікаў свой народ рыхтавацца да магчымай агрэсіі Вашынгтона. Раней Чавес заявіў пра намер Каракаса закупіць у гэтых мэтах расійскую ваенную тэхніку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступаючы ў нядзельнай радыёпраграме”Алё, прэзыдэнт”, кіраўнік Вэнэсуэлы Уга Чавэс, пацьвердзіў свой намер наведаць Беларусь, Расею і Лібію сёлета ў верасьні. |
|