Аляксандр Лукашэнка павiншаваў ваеннаслужачых 76-й гвардзейскай дэсантнай дывiзii з 70-годдзем стварэння
01.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў ваеннаслужачых i ветэранаў 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнiгаўскай Чырванасцяжнай дывiзii з 70-й гадавiнай стварэння гэтага найстарэйшага падраздзялення Паветрана-дэсантных войскаў. "Золатам упiсаны ў ратны летапiс Вялiкай Айчыннай вайны нязгасны подзвiг ветэранаў вашага злучэння, якiя прымалi актыўны ўдзел у вызваленнi Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў", — гаворыцца ў вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння гвардзейцы дастойна нясуць нялёгкую, але ганаровую службу пад баявым ардэнаносным Сцягам дывiзii, умацоўваючы абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы беларусаў i расiян. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |