Двухгадовы мараторый на праверкi ўведзены для новых суб'ектаў гаспадарання ў Беларусi. 21.by

Двухгадовы мараторый на праверкi ўведзены для новых суб'ектаў гаспадарання ў Беларусi

17.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ўстаноўлены адзiны парадак ажыццяўлення кантрольнай i нагляднай дзейнасцi на аснове прынцыпова новых падыходаў. Адпаведны ўказ "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 16 кастрычнiка.

Упершыню вызначаны закрыты пералiк усiх кантралюючых i наглядных органаў, а таксама сфераў iх кантролю (нагляду). Органы, не ўключаныя ў пералiк, праводзiць праверкi суб'ектаў гаспадарання не маюць права.

Уведзена забарона на правядзенне праверак новазарэгiстраваных суб'ектаў гаспадарання на працягу двух гадоў з дня iх дзяржаўнай рэгiстрацыi (двухгадовы мараторый). Па вычарпальных падставах, пералiк якiх прыведзены ва ўказе, можа быць назначана толькi пазапланавая праверка такiх суб'ектаў.

Існуючы парадак назначэння планавых праверак на падставе перыядычнасцi iх правядзення (не часцей за адзiн раз у год) незалежна ад добрасумленнасцi правяраемага суб'екта заменены абсалютна новым механiзмам планавання на аснове аднясення суб'ектаў гаспадарання да груп рызыкi.

Суб'екты гаспадарання, аднесеныя да высокай групы рызыкi, будуць правярацца не часцей за адзiн раз у год, да сярэдняй — не часцей за адзiн раз у 3 гады, да нiзкай — не часцей за адзiн раз у 5 гадоў. Пры гэтым калi па вынiках праведзенай планавай праверкi парушэнняў заканадаўства ўстаноўлена не будзе, наступная планавая праверка гэтага суб'екта, аднесенага да высокай групы рызыкi, можа быць назначана не раней як праз 2 гады, а аднесенага да сярэдняй групы, — не раней як праз 5 гадоў.

Такi механiзм дасць магчымасць рэалiзаваць прынцып выбарачнага, а не суцэльнага кантролю, улiчваць пры гэтым ступень выканання заканадаўства правяраемым суб'ектам. Сам жа працэс планавання праверак перастане быць выключна ўнутранай, канфiдэнцыяльнай працэдурай кантралюючых органаў, стане адкрытым для суб'ектаў гаспадарання. Гэта дасць магчымасць iм самастойна ацэньваць сваю дзейнасць i прымаць меры для пераходу ў групу з больш нiзкай ступенню рызыкi.

Каардынацыя ўсiх планавых праверак ускладзена на Камiтэт дзяржаўнага кантролю i яго органы. Як вынiк, на працягу аднаго года да аднаго суб'екта ў планавым парадку можа прыйсцi некалькi кантралюючых (наглядных) органаў толькi ў форме сумеснай праверкi.

Таксама абмежаваны перыяд правядзення праверак — не больш як за 3 гады, што папярэднiчаюць пачатку праверкi (за выключэннем асобных выпадкаў, вычарпальны пералiк якiх вызначаны ўказам).

Такое абмежаванне дасць магчымасць мiнiмiзаваць умяшанне кантралюючых (наглядных) органаў у дзейнасць суб'ектаў гаспадарання. Сам жа тэрмiн праверкi юрыдычных асобаў не можа перасягаць 30 рабочых дзён, а iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — 15 рабочых дзён. Устаноўлены вычарпальны пералiк падстаў i службовых асобаў, якiя маюць права назначаць пазапланавыя праверкi. Пры гэтым пазапланавая праверка можа быць назначана толькi кiраўнiком рэспублiканскага ўзроўню або адным з яго ўпаўнаважаных намеснiкаў у мэтах праверкi iснуючай у кантралюючага (нагляднага) органа iнфармацыi, якая сведчыць аб учыняемым або ўчыненым парушэннi заканадаўства. Для ўсiх кантралюючых (наглядных) органаў замацавана працэдура правядзення праверкi i афармлення яе вынікаў. Асаблiвая ўвага нададзена гарантыям захавання правоў i законных iнтарэсаў правяраемых.

Указам абмежавана правядзенне рэйдавых праверак, якiя цяпер праводзяцца на любой тэрыторыi, адносна любога суб'екта i па любых пытаннях. Згодна з новым механiзмам такiя праверкi могуць быць назначаны толькi асобнымi органамi (усяго 8 органаў) i толькi адносна канкрэтнага суб'екта па вызначаных ва ўказе пытаннях. Правядзенне праверак без называння канкрэтнага суб'екта магчыма толькi на аўтамабiльных дарогах, на гандлёвых месцах i ў палатках, размешчаных на рынках, а таксама на аб'ектах будаўнiцтва, але не часцей за адзiн раз у месяц на адной i той жа тэрыторыi.

Прадугледжана вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выпадку нязначнасцi ўчыненых парушэнняў, прыняцця мераў па iх ліквідацыі i кампенсацыi прычыненай шкоды.

За парушэнне парадку назначэння праверкi, у тым лiку за яе неабгрунтаванае назначэнне ўзмоцнена адказнасць службовых асобаў кантралюючых (наглядных) органаў. У гэтым выпадку службовыя асобы будуць несцi адмiнiстрацыйную i дысцыплiнарную адказнасць (аж да вызвалення ад займаемай пасады), а пры неабгрунтаваным назначэннi праверкi з карыслiвай або iншай асабiстай зацiкаўленасцi, якая прывяла да прычынення значнай шкоды правам i законным iнтарэсам правяраемых суб'ектаў або дзяржаўным цi грамадскiм iнтарэсам, — крымiнальную адказнасць. Сама ж праверка ў гэтым выпадку прызнаецца незаконнай. Падпiсанне кiраўнiком дзяржавы гэтага акта чарговы раз сведчыць аб iмкненнi дзяржавы стварыць рэжым найбольшага спрыяння для добрасумленных суб'ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, аб даверы дзяржавы да суб'ектаў гаспадарання i гатоўнасцi дзяржаўных органаў будаваць партнёрскiя ўзаемаадносiны з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўстаноўлены адзiны парадак ажыццяўлення кантрольнай i нагляднай дзейнасцi на аснове прынцыпова новых падыходаў. Адпаведны ўказ "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 16 кастрычнiка. Упершыню вызначаны закрыты пералiк усiх кантралюючых i наглядных органаў, а таксама сфераў iх кантролю (нагляду). Органы, не ўключаныя ў пералiк, праводзiць праверкi суб'ектаў гаспадарання не маюць права.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика