Аляксандр Лукашэнка: Усiм кандыдатам на выбарах Прэзiдэнта i ў мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць створаны аднолькавыя ўмовы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Усiм кандыдатам на выбарах Прэзiдэнта i ў мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць створаны аднолькавыя ўмовы

21.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычнiка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камiсii Беларусi па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiяй Ярмошынай.

"Я прыхiльнiк правядзення сумленных, справядлiвых, i, самае галоўнае, адкрытых палiтычных кампанiй, як у Саветы дэпутатаў, так i прэзiдэнцкай. Я маю на ўвазе, што трэба даць усiм роўныя магчымасцi для падрыхтоўкi i ўдзелу ў гэтых кампанiях. Асаблiва ў прэзiдэнцкай кампанii", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Хачу адразу сказаць: мы заўсёды, як бы нас нi абвiнавачвалi, паводзiлi сябе сумленна i прыстойна, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Таму, я думаю, нам адыходзiць ад гэтага крытэрыю сумленнасцi i прыстойнасцi ў правядзеннi такiх мерапрыемстваў нельга". Пры гэтым, закранаючы будучыя выбары, Прэзiдэнт адзначыў, што "гэта будуць незвычайныя кампанii, яны нiчым не будуць падобныя на папярэднiя, хоць i папярэднiя для нас не былi лёгкiмi, але з-за многiх абставiнаў гэта будуць асаблiвыя кампанii, асаблiва прэзiдэнцкая".

Што датычыцца тэрмiнаў дзвюх выбарчых кампанiй, то выбары Прэзiдэнта Беларусi пройдуць у пачатку 2011 года, а ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — у другой палове вясны 2010 года, як мяркуецца, у красавiку.

Аляксандр Лукашэнка вызначыў, што гэтыя выбарчыя кампанii (у мясцовыя Саветы i прэзiдэнцкая) пройдуць раздзельна. На яго думку, прэзiдэнцкiя выбары не павiнны сумяшчацца з якой-небудзь выбарчай кампанiяй, каб не дэвальваваць iх сутнасць.

"Некаторыя гавораць, што трэба зэканомiць грошы i аб'яднаць гэтыя дзве палiтычныя кампанii: выбары ў Саветы i выбары Прэзiдэнта. Так, штосьцi мы зэканомiм, але нас будуць крытыкаваць за тое, што нiбыта ў хаосе правялi прэзiдэнцкiя выбары. Усё роўна абвiнавацяць Прэзiдэнта", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць, што сумяшчэнне дзвюх выбарчых кампанiй створыць толькi нейкi хаос i цяжкасцi для людзей, якiм будзе складана разабрацца ў бюлетэнях. Акрамя таго, у гэтым няма i эканамiчнай мэтазгоднасцi. "Калi мы праводзiм сумесныя выбары, мы мала што выйграем эканамiчна або фiнансава, але паставiм пад пытанне перш за ўсё прэзiдэнцкiя выбары. Таму я прыхiльнiк таго, каб развесцi гэтыя палiтычныя кампанii. І як мага большы прамежак пакiнуць для падрыхтоўкi да прэзiдэнцкiх выбараў. Гэта значыць, правесцi выбары ў Саветы, а потым правесцi выбары Прэзiдэнта", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Зноў жа — сумленна i адкрыта", — дадаў ён.

На думку беларускага лiдара, прэзiдэнцкiя выбары не варта праводзiць датэрмiнова: "Некаторыя кажуць: не па нашай вiне эканамiчны крызiс пачаўся, пакуль сiтуацыя церпiць, давайце датэрмiнова правядзём прэзiдэнцкiя выбары. Але Канстытуцыя не дазваляе. У нас i крайнi тэрмiн, дарэчы, абмежаваны — не пазней за люты 2011 года. Я лiчу, гэтак таксама рабiць нельга, таму што зноў адразу ж пачнуцца абвiнавачваннi, што ўлада пайшла на правядзенне выбараў як мага раней, нашы палiтычныя апаненты не былi да гэтага падрыхтаваны, грошай не сабралi, не аб'ядналiся, не раз'ядналiся — зноў абвiнавацяць нас".

"Таму я прыхiльнiк таго, каб стварыць максiмальна аднолькавыя ўмовы для ўсiх. I, калi гэта магчыма, дапусцiм, правесцi выбары ў Саветы вясной будучага года (паглядзiм па нашаму заканадаўству), а прэзiдэнцкiя выбары — як нi было б складана ў краiне, якая б нi была складаная эканамiчная сiтуацыя, палiтычная — правесцi ў 2011 годзе", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

"Усе ўбачаць свой рэйтынг, калi пройдуць выбары ў Саветы. I зробяць адпаведныя высновы, праўкi, у сувязi з гэтым вылучаць сваiх кандыдатаў на выбары ў 2011 годзе. Ужо нiхто не абвiнавацiць нас, што мы штосьцi не зрабiлi. Ужо з сённяшняга дня павiнен быць час, каб падрыхтавацца да гэтых прэзiдэнцкiх выбараў", — лiчыць беларускi лiдар.

"Вельмi важна, каб мы настроiлiся на тое, што да нас прыедуць тысячы, а не сотнi розных назiральнiкаў, добразычлiўцаў i нядобразычлiўцаў. Мы на гэта павiнны пайсцi. Няхай робяць высновы. I калi нехта баiцца, што сiтуацыя наша зменiцца ў 2010 годзе не ў лепшы бок i што гэты крызiс прадоўжыцца i народ адпаведным чынам на гэта адрэагуе, я павiнен сказаць, што гэта права народа", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

"Народ мае права рэагаваць так, як ён лiчыць патрэбным. Гэта выбары. Нацiскаць на выбарах нi на каго нельга. Калi будзе дрэнная сiтуацыя, калi мы не зможам народу растлумачыць i пераканаць яго, што гэта не наша вiна, што ж, права народа зрабiць адпаведныя высновы. Растлумачым мы людзям (а людзi ў нас дасведчаныя i разумныя, яны зразумеюць сiтуацыю), растлумачым народу, нават калi i пагоршыцца сiтуацыя, паверыць народ — дзякуй. Гэта права народа — права выбару, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — I мне здаецца, калi мы сумленна пойдзем на гэтыя выбары, у нас ёсць шанц застацца ў гiсторыi перад сваiм народам сумленнымi i прыстойнымi людзьмi".

Яшчэ адно важнае рашэнне, якое прыняў учора Прэзiдэнт, датычыцца лiбералiзацыi выбарчага заканадаўства Беларусi. Цэнтрвыбаркам унясе кiраўнiку дзяржавы шэраг прапаноў, накiраваных на ажыццяўленне некаторых прапаноў АБСЕ i беларускiх палiтычных партый. Яны датычацца спрашчэння парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, мераў па дадатковай ахове скрынь для галасавання, забеспячэнню надзейнасцi датэрмiновага галасавання i iншых тэхнiчных момантаў, якiя маюць патрэбу ва ўдасканаленнi. Як адзначыла Лiдзiя Ярмошына, некаторыя прапановы датычацца таго, што ўжо даўно прымянялася ў Беларусi на практыцы, аднак цяпер гэта будзе заканадаўча ўрэгулявана.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, выбары павiнны прайсцi ў рамках беларускай Канстытуцыi i тых законаў, якiя сёння iснуюць. "Калi толькi мы адступiм ад Канстытуцыi, будзе гэта па патрабаванню Еўропы, Амерыкi, усходнiх суседзяў або яшчэ некага, значыць, мы будзем браць пад сумненне сам дакумент", — адзначыў Прэзiдэнт. "Нас таксама крытыкавалi за гэта, але мы стойка i мужна дзейнiчалi ў рамках нашай Канстытуцыi. Канстытуцыя — гэта святое, таму будзем праводзiць нашы выбары у рамках нашай Канстытуцыi, у рамках тых законаў, якiя сёння iснуюць", — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

"Калi ў рамках гэтых законаў можна зрабiць найбольшы лiберальны клiмат (а мы маем вопыт), мы з вамi павiнны гэта зрабiць, каб нас зноў жа не папракалi ў тым, што мы узурпiравалi ўладу, што тут дыктатура i мы праводзiм выбары так, як трэба нам. Гэтага быць не павiнна. Таму я прыхiльнiк самых лiберальных выбараў", — сказаў Прэзiдэнт.

Прапануецца таксама заканадаўча адрэгуляваць паўнамоцтвы такога важнага грамадскага органа Цэнтральнай камiсii, як Наглядальны савет па iнфармацыйных спрэчках. Цэнтрвыбаркам унясе прапановы, каб палажэннi аб гэтым савеце i яго паўнамоцтвах увайшлi ў выбарчае заканадаўства, паколькi гэты орган вельмi важны ў перыяд правядзення агiтацыi на выбарах, адзначыла Лiдзiя Ярмошына.

У пачатку 2011 года заканчваецца тэрмiн паўнамоцтваў дзеючага Прэзiдэнта Беларусi, таму не пазней за 7 лютага 2011 года павiнны адбыцца прэзiдэнцкiя выбары. I не пазней за 13 снежня 2010 года — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пры гэтым выбары Прэзiдэнта — у тэрмiны, устаноўленыя Канстытуцыяй, гэта значыць не пазней за два месяцы да заканчэння тэрмiну паўнамоцтваў. Таму выбары Прэзiдэнта пройдуць у пачатку 2011 года, як вызначае Канстытуцыя i выбарчае заканадаўства, а выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў — раней. "Дэпутаты недзе паўгода не дапрацуюць, таму што выбарчыя кампанii трэба па часе расцягваць даволi значна", — сказала Лiдзiя Ярмошына.

Паколькi выбарчая кампанiя доўжыцца тры месяцы, то ўжо ў студзенi 2010 года краiна ўступiць у кампанiю па выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў, адзначыла Лiдзiя Ярмошына. "Мы знаходзiмся напярэдаднi вялiкага палiтычнага сезона, якi закране ўсе бакi жыцця краiны", — дадала яна.

Падводзячы вынiкi праведзенай сустрэчы, Лiдзiя Ярмошына паведамiла, што "сустрэча была вельмi насычанай i дала магчымасць у многiм вызначыць стратэгiю работы Цэнтральнай камiсii, а таксама органаў, якiя працуюць у галiне ўдасканалення заканадаўства".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычнiка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камiсii Беларусi па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiяй Ярмошынай. "Я прыхiльнiк правядзення сумленных, справядлiвых, i, самае галоўнае, адкрытых палiтычных кампанiй, як у Саветы дэпутатаў, так i прэзiдэнцкай. Я маю на ўвазе, што трэба даць усiм роўныя магчымасцi для падрыхтоўкi i ўдзелу ў гэтых кампанiях. Асаблiва ў прэзiдэнцкай кампанii", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Хачу адразу сказаць: мы заўсёды, як бы нас нi абвiнавачвалi, паводзiлi сябе сумленна i прыстойна, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Таму, я думаю, нам адыходзiць ад гэтага крытэрыю сумленнасцi i прыстойнасцi ў правядзеннi такiх мерапрыемстваў нельга". Пры гэтым, закранаючы будучыя выбары, Прэзiдэнт адзначыў, што "гэта будуць незвычайныя кампанii, яны нiчым не будуць падобныя на папярэднiя, хоць i папярэднiя для нас не былi лёгкiмi, але з-за многiх абставiнаў гэта будуць асаблiвыя кампанii, асаблiва прэзiдэнцкая".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика